МЗС Чэхіі прапануе прадоўжыць забарону на выдачу беларусам віз і ВНЖ

13 лютага, Позірк. Міністэрства замежных спраў Чэхіі выступіла за працяг дзеяння забароны на выдачу нацыянальных віз і відаў на жыхарства грамадзянам Беларусі і Расіі, піша forum24.cz.
Забарона, якая дзейнічае да 31 сакавіка 2024 года, была ўведзена пасля пачатку вайны ва Украіне.
Новую пастанову ўрада знешнепалітычнае ведамства прапануе зрабіць бестэрміновай.
Іншаземцы, якія ўжо маюць від на жыхарства, не з’яўляюцца мэтавай групай дакумента.
Палажэнне таксама не будзе распаўсюджвацца на заявы на атрыманне кароткатэрміновых віз, калі заяўнік з’яўляецца членам сям’і грамадзяніна Чэхіі ці грамадзяніна Еўрасаюза, якога ён суправаджае ці ідзе за ім. Гэта таксама не датычыцца запытаў на візу, доўгатэрміновы або пастаянны від на жыхарства, калі знаходжанне заяўніка адпавядае інтарэсам Чэхіі і пацверджана міністрам замежных спраў.
Акрамя таго, пастанова не распаўсюджваецца на запыты на атрыманне доўгатэрміновага віду на жыхарства, калі заяўнік з’яўляецца членам сям’і замежніка, які мае від на жыхарства ў Чэшскай Рэспубліцы. Ад забароны таксама вызвалены беларусы, якія падаюць заяву на атрыманне ВНЖ з мэтай навучання ў ВНУ на аснове стыпендый, прадстаўленых Чэхіяй, ЕС ці міжнароднымі арганізацыямі.
Гл. таксама:
Чэхія дазволіла асобным катэгорыям беларусаў падаваць дакументы без апастылю

- Грамадства, Навіны Германіі
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаЛатушка заявіў аб сачэнні за супрацоўнікамі НАУ ў Літве, Германіі, ЧэхііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС паводле пакрыцця знешняга доўгу міжнароднымі рэзерваміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі другі месяц запар памяншаецца намінальны сярэдні заробак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка


