Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і BySol падпісалі мемарандум аб супрацы

13 лютага, Позірк. Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) і фонд BySol падпісалі мемарандум аб супрацы.
“Партнёрства — адзін з накірункаў працы АВВА і мы вельмі цешымся, калі важныя ініцыятывы яднаюцца ў агульнай справе”, — адзначаецца ў паведамленні АВВА у “Інстаграме”.
“Упэўненыя, што наш супольны досвед і падтрымка адзін аднаго дапамогуць нам працаваць яшчэ больш эфектыўна на карысць беларусаў і будучыні вольнай Беларусі!”, — гаворыцца ў рэлізе.
Паводле АВВА, супраца дзвух інцыятываў пачалася з Каляднага нэтворкінгу (прайшоў 21 снежня 2023 года ў Варшаве. — “Позірк”.), на якім падчас дабрачыннага аўкцыёну было сабрана больш за 6 тыс. еўра. Грошы былі накіраваныя на падтрымку палітвязняў.
“Цяпер сумесна з Фондам Салідарнасці BySol мы запусцілі дабрачынны збор для жанчын за кратамі. А 9 сакавіка, з нагоды Міжнароднага жаночага дня, правядзем супольны івэнт — Spring Networking Business Ladies, дзе рыхтуем спецыяльны блок у падтрымку палітзняволеных беларусак”, паведамілі ў арганізацыі.
Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой дапамагае сумленнаму бізнесу з беларускімі каранямі ў рэлакацыі, адкрыцці і развіцці ў дэмакратычных краінах. Была створана ў жніўні 2021 года, яе ўзначальвае былы супрацоўнік Дзяржсакратарыята Савета бяспекі Беларусі Яўген Буры.
Фонд BYSOL займаецца эвакуацыяй беларусаў, якія знаходзяцца ў небяспецы, дапамагае палітзняволеным і іх сем’ям, а таксама вызваліўшымся ў адаптацыі ў новай краіне. Сузаснавальнік — Андрэй Стрыжак.

- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка