Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы правядзе слуханні па Беларусі

13 лютага, Позірк. Старшыня Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы (КМРУСЕ) Марк Колс падтрымаў ініцыятыву правядзення “мэтанакіраваных слуханняў” па Беларусі на пленарным пасяджэнні напрыканцы сакавіка. У ім возьме удзел дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Паводле інфармацыі прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета па замежных справах, гэтае пытанне ўздымалася падчас удзелу намесніка прадстаўніка АПК па замежных справах, кіраўніка місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзіміра Астапенкі ў пасяджэнні бюро КМРУСЕ.
Адзначаецца, што на пасяджэнні Астапенка “падрабязна праінфармаваў 12 членаў бюро з розных краін кантынента, кіраўнікоў працоўных камітэтаў і палітычных груп кангрэса аб прыярытэтах і выкліках, якія стаяць перад АПК і беларускай супольнасцю”, а таксама “адказаў на пытанні ўдзельнікаў і выказаў падзяку за актыўную падтрымку праеўрапейскіх намаганняў беларусаў”.
“Падчас дыскусіі былі разгледжаныя наступныя захады, якія будуць распрацаваныя экспертамі мясцовага кіравання Савету Еўропы дзеля далейшай падтрымкі беларускіх дэмакратычных сіл на шляху да новай Беларусі, якая мае стаць часткай адзінай еўрапейскай сям’і”, — гаворыцца ў паведамленні прадстаўніцтва па замежных справах АПК.
Астапенка таксама наведаў МЗС Францыі, дзе “правёў канструктыўную працоўную сустрэчу са спецыяльным прадстаўніком краіны па справах Беларусі Віялен Більет де Вільемюр, з якой былі абмеркаваны актуальныя тэмы двухбаковага і рэгіянальнага супрацоўніцтва”.
Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы з’яўляецца адным з трох асноўных падраздзяленняў СЕ. Па сваім статусе КМРУСЕ з’яўляецца кансультатыўным органам, які складаецца з прадстаўнікоў мясцовых і рэгіянальных органаў улады дзяржаў — членаў СЕ.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВыезду ў Польшчу ў пункце пропуску Брэст чакае больш за 1,5 тыс. аўтамабіляў і амаль 70 аўтобусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка