Ціханоўская абмеркавала з паслом ЗША ў Літве “крытычную сітуацыю” з палітвязнямі ў Беларусі

Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 14 лютага.
13 лютага, Позірк. Святлана Ціханоўская прыняла 13 лютага ў сваім офісе ў Вільнюсе новага пасла ЗША ў Літве Кару Макдональд, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
Падчас сустрэчы Ціханоўская падзякавала дыпламату за падтрымку ЗША дэмакратычнай Беларусі і “цвёрдую палітыку” ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, адзначыў Вячорка. Паводле яго слоў, на сустрэчы былі абмеркаваныя “далейшыя крокі ў межах стратэгічнага дыялогу ЗША з беларускімі дэмсіламі”, а таксама “магчымыя захады па вызваленні палітвязняў, новыя санкцыі супраць рэжыму”.
Ціханоўскай паведаміла Макдональд аб “крытычнай сітуацыі” з палітвязнямі, якіх “трымаюць у рэжыме “інкамунікада”, падкрэсліла неабходнасць “прыцягнення ўвагі міжнародных структур да гэтай праблемы”. Бакі абмеркавалі магчымыя крокі ў гэтым напрамку па лініі ААН і гуманітарных арганізацый.
На сустрэчы таксама ўздымаліся тэмы прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці “праз міжнародныя інстытуцыі” і сітуацыя з легалізацыяй беларусаў за мяжой.
Ціханоўская адзначыла, што “беларусы чакаюць непрызнання “безвыбараў”, якія праводзіць рэжым Лукашэнкі у лютым”.
“Мы ўдзячныя Злучаным Штатам і іх місіі ў Вільнюсе за падтрымку дэмакратычнай Беларусі. З паслом Карай Макдональд мы знаёмыя досыць даўно, я сустракалася з ёй, калі яна працавала ў Дзярждэпартаменце. Яна добра ведае сітуацыю ў Беларусі, перажывае за палітвязняў, і я ўпэўнена, што ў яе асобе мы будзем мець моцнага саюзніка і партнёра”, — перадае словы Ціханоўскай яе дарадца.

- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка