Raiffeisenbank хоча сысці з беларускага рынку, прадаўшы сваю долю ў “Пріорбанку” інвестару з ААЭ — СМІ
14 лютага, Позірк. Raiffeisenbank International вядзе перамовы з Soven 1 Holding Limited — інвестарам з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў — аб продажы 87,74% акцый ААТ “Пріорбанк ” і яго даччыных кампаній і выхадзе з беларускага рынку, паведаміла 14 лютага выданне MarketWatch са спасылкай на заяву банкаўскай групы.
Адзначаецца, што чаканы ўплыў продажу беларускага бізнесу на каэфіцыент агульнага капіталу першага ўзроўню групы — ключавы паказчык для ацэнкі фінансавай устойлівасці банка — будзе мінімальным. Аднак здзелка можа прывесці да страт групы RBI ў памеры каля 225 млн еўра (240,9 млн долараў ЗША) з-за розніцы паміж цаной пакупкі і балансавым коштам яе долі ў “Пріорбанку”. Пасля закрыцця здзелкі чакаецца, што кансалідаваныя страты групы складуць 450 млн еўра.
5 траўня 2023 года група Raiffeisen Bank International абвясціла, што закрыла карэспандэнцкія рахункі ўсім расійскім банкам, за выключэннем сваёй даччынай структуры ў РФ Raiffeisenbank Russia.
15 траўня “Пріорбанк” закрыў карэспандэнцкі рахунак у амерыканскім Citibank у доларах ЗША. Гэта закранула аперацыі юрыдычных асоб, якія выкарыстоўвалі дадзены банк для валютных плацяжоў.
19 траўня кіраўнік прэс-службы RBI Інгрыд Дзіц пацвердзіла “Позірку” інфармацыю аб скарачэнні кампаніяй карэспандэнцкіх адносін у Беларусі.
11 красавіка 2023года ўрад Канады пашырыў санкцыі супраць Беларусі, дадаўшы ў спіс дзевяць устаноў фінансавага сектара, у тым ліку “Пріорбанк”. У сувязі з гэтым банк спыніў прыём плацежных даручэнняў у адрас канадскіх банкаў.
ААТ “Пріорбанк” створана 20 студзеня 1989 года, зарэгістравана 12 ліпеня 1991-га. Памер статутнага фонду, паводле звестак на сайце банка, складае 86 млн 147 тыс. 908,7 рубля. Асноўным акцыянерам з’яўляецца Raiffeisen CIS Region Holding GmbH (Аўстрыя), якому належыць 87,74% акцый.
Мінулай восенню Нацыянальны банк Беларусі ўключыў “Пріорбанк” у першую групу сістэмна значных банкаў на 2024 год.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка