Польшча працягне дзеянне гуманітарнага каналу выдачы віз беларусам

16 лютага, Позірк. Польскі бок працягне дзеянне гуманітарнага каналу для атрымання беларусамі віз з выкананнем неабходных візавых правілаў. Пра гэта паведаміла намесніца міністра замежных спраў Польшчы Хенрыка Масціцка-Дэндзіс падчас сустрэчы з намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету, кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўлам Латушкам.
“Пытанне Беларусі знаходзіцца ў цэнтры ўвагі польскага боку. Ёсць адзіны падыход — падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларусаў”, — цытуе Масціцку-Дэндзіс прэс-служба АПК.
Падчас сустрэчы бакі дасягнулі дамоўленнасці пра рабочую камунікацыю для вырашэння праблем, звязаных з пытаннямі ўезду і легалізацыі беларусаў у Польшчы, абмеркавалі падтрымку незалежных беларускіх СМІ з боку Польшчы — “пацверджана гатоўнасць аказання такой падтрымкі”.
Таксама абмеркавана сітуацыя з палітзняволенымі ў Беларусі, “якая знаходзіцца ў фокусе польскіх партнёраў”, і падыходы ў кірунку прыцягнення да адказнасці рэжыму Лукашэнкі за злачынствы. “Прадстаўнікі каманды НАУ перадалі польскаму боку матэрыялы, якія пацвярджаюць здзяйсненне ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці Лукашэнкам і яго атачэннем”, — адзначыў АПК.
Каманда НАУ таксама перадала прадстаўнікам МЗС “прапановы па ўзмацненні санкцыйнага ціску”, дасягнутая дамоўленасць аб працягу рабочых кантактаў па гэтай тэме ў адказным дэпартаменце. Паводле польскага боку, пытанні гарманізацыі санкцый і ўзмацнення кантролю за іх выкананнем “знаходзяцца пад пільнай увагай” МЗС.
Дасягнута дамоўленасць аб развіцці рабочых кантактаў як з шэрагам дэпартаментаў МЗС, так і з іншымі міністэрствамі для вырашэння праблемных пытанняў беларусаў, якія знаходзяцца ў гэтай краіне.
Латушка адзначыў, што Польшча з’яўляецца стратэгічным партнёрам для дэмакратычных сіл Беларусі, у тым ліку АПК: “Мы высока цэнім тую дапамогу, якую аказвае польскі бок у гэты складаны для Беларусі і беларускага народа гістарычны перыяд”.
Удзел у сустрэчы таксама ўзялі члены каманды НАУ, спецпасланнік Польшчы па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю, Малдовай і Украінай Артур Міхальскі і прадстаўнікі МЗС Польшчы, адказныя за асобныя кірункі дзейнасці: дырэктар консульскага дэпартамента Юстына Хшаноўска, намеснік дырэктара консульскага дэпартамента Міхал Светлік, намесніца дырэктара Усходняга дэпартамента Ганна Костшэва-Мішталь, дырэктар дагаворна-прававога дэпартамента Артур Гаразім, намесніца дырэктара дэпартамента публічнай і культурнай дыпламатыі Ёана Стахіра.

- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка