Кіраўнік МУС Польшчы падпісаў распараджэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю

10 верасня, Позірк. Распараджэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю падпісаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі па прадстаўленні прэм’ер-міністра Дональда Туска, паведаміла ўвечары 10 верасня прэс-служба ведамства.
Дакумент пачне дзейнічаць з паўночы 12 верасня. У гэты дзень пачнуцца пяцідзённыя беларуска-расійскія манеўры “Захад-2025“.
“Мэта прыпынення памежнага руху на памежных пераходах з Беларуссю — забеспячэнне бяспекі мяжы Польшчы, якая адначасова з’яўляецца знешняй мяжой Еўрапейскага саюза“, — гаворыцца ў паведамленні МУС.
“Закрываем мяжу з Беларуссю ў сувязі з пагрозай, якую нясуць манеўры “Захад”. Падначаленыя службы МУС і армія знаходзяцца ў найвышэйшай гатоўнасці. Гэтае рашэнне носіць часовы характар. Прыярытэт для нас — бяспека палякаў. Пераходы адкрыем, калі будзем упэўненыя, што сітуацыя не будзе несці нам ні найменшай пагрозы“, — заявіў Кервіньскі.
Адзначаецца, што мяжа будзе закрытая як на выезд, так і на ўезд. Забарона тычыцца аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту. Легкавыя аўтамабілі і аўтобусы перасякаюць пункт пропуску Брэст/Цярэспаль, грузавыя аўтамабілі — Казловічы/Кукурыкі, таварныя цягнікі — Гродна / Кузніца Беластоцкая, Свіслач/Семянуўка і Брэст/Цярэспаль. Пасажырскія цягнікі не ходзяць больш за пяць гадоў: спачатку прычынай быў каранавірус COVID-2019, цяпер — палітычнае рашэнне Варшавы не аднаўляць рух у сувязі з міграцыйным крызісам.
Напярэдадні закрыцця мяжы значна выраслі чэргі аўтатранспарту на выезд у Польшчу, сведчаць аператыўныя звесткі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі. З 18 гадзін 9 верасня да 20 гадзін 10 верасня чарга легкавых аўтамабіляў павялічылася на 43% (з 1.030 да 1.470), аўтобусаў — у 35 разоў (з 2 да 70), грузавікоў — у 2 разы (з 230 да 460).
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
