Ціханоўская: Адказ на зверствы рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна павінен быць рашучым
16 лютага, Позірк. “Нам нельга дапусціць новых смерцяў у турмах. Надышоў момант, калі дэмакратычны свет павінен прадэманстраваць не толькі адзінства, але і адвагу. Адказ на зверствы, якія здзяйсняюцца рэжымамі Лукашэнкі і Пуціна, павінен быць рашучым”, — заявіла 16 лютага дэмакратычна лідар Святлана Ціханоўская на круглым стале па Беларусі, арганізаваным экспертнай ініцыятывай iSANS у рамках Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
Паводле слоў палітыка, якія перадае яе прэс-служба, гэты адказ “павінен уключаць магутныя санкцыі супраць гэтых рэжымаў, а таксама дапамогу ўсім, хто бясстрашна змагаецца з імі”. “Прыйшоў час дэмакратыям паказаць зубы”, — падкрэсліла Ціханоўская.
“Нам трэба ізаляваць двух дыктатараў, пазбавіць іх рэсурсаў і прымусіць заплаціць за кожнае злачынства, якое яны здзейснілі: супраць украінцаў, супраць беларусаў. Супраць міжнароднага міру і парадку”, — адзначыла палітык.
Кажучы пра смерць расійскага палітыка Аляксея Навальнага, яна адзначыла, што “змрочная вестка нагадвае нам, што бяспека, дэмакратыя і правы чалавека ўзаемазвязаныя”.
“Дыктатары не спыняцца, пакуль іх не спынім мы”, — сказала Ціханоўская, дадаўшы, што беларусам “страшна за жыццё тысяч нашых палітвязняў”. “Многія з іх утрымліваюцца пад вартай без сувязі са знешнім светам, і мы не ведаем, ці жывыя яны. Сярод іх мой муж Сяргей, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, Маша Калеснікава і многія іншыя”, — канстатавала дэмлідар.
Ціханоўская разлічвае, што “змены ў Беларусі могуць паўплываць і на сітуацыю ў Расіі”, бо Беларусь “мае стратэгічнае значэнне для вайсковай машыны Пуціна”. “Але адначасова яна з’яўляецца яе самым слабым звяном. Вывесці Беларусь з вайны — значыць парушыць планы Пуціна ў дачыненні да Украіны, а таксама зменшыць верагоднасць далейшай агрэсіі супраць заходніх краін”, — дадала палітык.
“Беларусь пры Лукашэнку будзе пастаяннай пагрозай еўрапейскай і міжнароднай бяспецы, крыніцай пагроз і нестабільнасці. Без дэмакратычнай і свабоднай Беларусі не будзе міру і бяспекі ў Еўропе. Таму падтрымка дэмакратычных зменаў у Беларусі — гэта не дабрачыннасць, а інвестыцыі ў бяспеку і мір у Еўропе”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Паводле яе пераканання, для перамогі “ў гэтай складанай і праведнай барацьбе”, патрэбныя стратэгія і план дзеянняў.
“Я спадзяюся пачуць падчас гэтых дыскусій канкрэтныя ідэі, якія дапамогуць нам вярнуць Беларусь да дэмакратыі і аднавіць мір у Еўропе”, — адзначыла палітык.
Гл. таксама:
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка