Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек, у тым ліку музыкаў гурта Nizkiz
19 лютага, Позірк. У Беларусі яшчэ шэсць чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі, іх агульная колькасць склала 1.423, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Статус палітвязняў атрымалі музыкі гурта Nizkiz Аляксандр Ільін, Серей Кульша, Дзмітрый Халяўкін, былая журналістка партала Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі catholic.by Аксана Ючковіч, а таксама Ульяна Яковіч і Арцём Закржэўскі.
Усе шасцёра пераследуюцца паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Закржэўскі быў таксама абвінавачаны паводле ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства), асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі.
Яковіч прыгавораная да 2,5 года зняволення.
Ючковіч затрыманая 23 студзеня ў Мінску.
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, а таксама грамадзян, “затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарны перыяд”, і спыніць палітычныя рэпрэсіі.
Адпаведную заяву, акрамя “Вясны”, падпісалі Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Прававая ініцыятыва, Lawtrend, Human Constanta.
Музыкаў Nizkiz затрымалі 5 студзеня 2024 года. У судзе Ленінскага раёна Магілёва 8 студзеня над імі адбыўся суд паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Справу разглядала суддзя Вікторыя Палякова. Рашэнне невядомае.
10 студзеня другі раз паводле гэтага ж артыкула асудзілі саліста групы Ільіна. Прыгавор таксама невядомы.
Пазней паведамлялася аб пераводзе музыкаў у мінскае СІЗА на вуліцы Валадарскага ў рамках крымінальнай справы.
У сюжэце, які выйшаў на беларускім тэлебачанні пасля затрымання ўдзельнікаў Nizkiz, сцвярджалася, што “музыкі пасля падзей 2020 года пакінулі Беларусь і вось вырашылі вярнуцца” (паводле інфармацыі праваабаронцаў, яны жылі ў краіне, перыядычна выязджаючы на гастролі). Пры гэтым што канкрэтна ставіцца ў віну затрыманым, не ўдакладнялася.
Прадэманстраваны ў эфіры відэазапіс сведчыць, што музыкі былі затрыманыя ў сваіх дамах узброенымі сілавікамі. Пры гэтым прадстаўнікі рэжыму паспрабавалі выставіць іх у непрывабным святле, акцэнтаваўшы ўвагу на хатнім знешнім выглядзе і непрыбраным жыллі.
Затрыманыя былі вымушаныя “раскайвацца” на камеру. На карысць прымусовага характару гэтай працэдуры казала аднолькавасць і штучнасць фраз мужчын, запісаных асобна адзін ад аднаго.
Чацвёрты ўдзельнік гурта гітарыст Леанід Несцярук знаходзіцца на волі. Ён жыве ў Варшаве.
Індзі-рок-гурт Nizkiz заснаваны ў 2008 годзе ў Магілёве. Да цяперашняга часу выпусціў пяць студыйных альбомаў. Уладальнік шэрагу музычных узнагарод, сярод іншага калектыў адзначаны прэміяй “Радыё АНТ” за 2012 год у намінацыі “Дэбют года”.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка