Мінск 22:46

Еўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з “МАЗа” і “БелАЗа”

20 кастрычніка, Позірк. Еўрапейскі суд у Люксембургу 18 кастрычніка адмовіўся здымаць санкцыі з адкрытых акцыянерных таварыстваў “МАЗ” і “БелАЗ”, сведчыць інфармацыя ў базе даных яго рашэнняў.

Суд адзначыў, што названыя заводы — адны з вядучых дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі, з’яўляюцца крыніцай значных даходаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, атрымліваюць з яго выгаду і падтрымліваюць яго.

Акрамя таго, у рашэнні суда ўказваецца, што арганізацыі “нясуць адказнасць за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі”, бо кіраўніцтва кампаній “пагражала звальненнямі і запалохвала супрацоўнікаў, якія прымалі ўдзел у забастоўках і мірных пратэстах пасля фальсіфікаваных выбараў у жніўні 2020 года” , многія з іх былі пасля звольненыя.

БелАЗ настойваў на выключэнні з санкцыйных спісаў, прывёўшы довад, што яго прыналежнасць дзяржаве абумоўлена тым, “што ён быў утвораны ў той час, калі Рэспубліка Беларусь была краінай з камуністычным рэжымам”. Акрамя таго, у ісках указана, што “назвы кампаній, выкарыстаныя ў спісах ЕС”, адрозніваліся ад афіцыйна зарэгістраваных назваў кампаній заяўнікаў.

Суд вырашыў, што довады заяўнікаў, не з’яўляюцца важным для выключэння заводаў з санкцыйных спіс, у выключэнні і спісаў ім было адмоўлена. Яны таксама павінны будуць пагасіць судовыя выдаткі.

28 чэрвеня Еўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з зарэгістраванай у Мінску будаўнічай кампаніі Dana Astra.

Раней суд адмовіўся выключаць з санкцыйнага спісу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Святланы Любецкай, Аляксандра Амельянюка, Алега Гайдукевіча (таксама ўзначальвае Ліберальна-дэмакратычную партыю), намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі Сяргея Гусачэнкі і іншых.

Падзяліцца: