Латушка абмеркаваў з Кізімам развіццё адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі

22 лютага, Позірк. Развіццё адносін паміж Украінай і дэмакратычнымі сіламі Беларусі абмеркавалі ў Польшчы намеснік кіраўніка Аб’яднага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка і амбасадар па асобых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім, паведаміла прэс-служба АПК.
Латушка падкрэсліў, што для АПК адным з прыярытэтаў з’яўляецца падтрымка Украіны ў барацьбе за вызваленне тэрыторый і незалежнасць, гэтая тэма гучыць падчас усіх міжнародных сустрэч Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў кабінета.
Бакі абмеркавалі пытанні распрацоўкі стратэгіі ўзаемадзеяння паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і амбасадарам па асобых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі, сітуацыю ў Беларусі і развіццё беларускага дэмакратычнага руху, магчымасці падтрымкі беларускіх ваяроў, якія змагаюцца за вызваленне Украіны.
Былі ўзнятыя пытанні выкарыстання Расіяй “так званай Саюзнай дзяржавы дзеля інкарпарацыі Беларусі, а таксама магчымае супрацьдзеянне гэтаму”, гарманізацыі санкцый супраць Расіі і рэжыму Лукашэнкі, магчымасці спрыяння гэтаму з боку ўкраінскіх уладаў.
Абмеркаваны пытанні “прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі за ваенныя злачынствы, звязаныя з незаконным перамяшчэннем украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый, а таксама ўзаемадзеянне па гэтай тэматыцы з Міжнародным крымінальным судом і Генеральнай пракуратурай Украіны”.
Латушка “падкрэсліў важнасць увядзення нацыянальных санкцый супраць рэжыму за падтрымку ваеннай агрэсіі Расіі і пераслед беларускіх партызан і актывістаў”. “У сённяшніх умовах асаблівую важнасць мае ўстанаўленне прамой камунікацыі дэмакратычных сіл Беларусі з МЗС Украіны”, — адзначыў ён.
На цяперашнюю пасаду былы ўкраінскі амбасадар у Мінску Кізім быў прызначаны сёлета ў лютым.
У сваю чаргу амбасадарам у Беларусі ён быў прызначаны 16 лютага 2017 года ўказам прэзідэнта Украіны, якім у той час быў Пётр Парашэнка. Дыпламат заставаўся ў Мінску пасля пачатку падтрыманага рэжымам Аляксандра Лукашэнкі поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі.
19 красавіка 2023 года Кізім быў адкліканы ў Кіеў для кансультацый пасля сустрэчы Лукашэнкі з кіраўніком “данецкай народнай рэспублікі” Дзянісам Пушыліным. Украінскія ўлады назвалі візіт Пушыліна ў Мінск “спробай легітымізацыі гэтага прадстаўніка расійскай акупацыйнай адміністрацыі ў Данецку”.
Кізім у Беларусь не вярнуўся. 22 чэрвеня дзейны прэзідэнт Уладзімір Зяленскі вызваліў яго ад пасады амбасадара.

- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка