Супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў “укараняюцца ў тэрарыстычныя групы”, сцвярджае Лукашэнка

23 лютага, Позірк. Мірнае неба над Беларуссю забяспечваецца дзякуючы “нашым воінам”, якія сёння “стаяць на шляху рэальнага ворага як перашкода”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 23 лютага на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод і генеральскіх пагонаў прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу.
“У нас спакой і цішыня, таму што нашы хлопцы ўкараняюцца ў тэрарыстычныя групы з рызыкай для свайго жыцця, перакрываюць каналы паставак у краіну смяротнай зброі і боепрыпасаў, спыняюць шпіёнскую дзейнасць замежных спецслужбаў, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Наш народ спіць спакойна, таму што ў баявых аперацыях, часам з рызыкай для жыцця, удзельнічаюць і афіцэры, і генералы. Сёння лепшыя з іх удастоены высокіх дзяржаўных узнагарод і вышэйшых воінскіх званняў”.
Важнай задачай ён назваў не толькі “гатоўнасць стаць на абарону краіны са зброяй у руках”, але і “недапушчэнне ўцягвання [Беларусі ва ўзброены] канфлікт”, а таксама “выхаванне падрастаючага пакалення”.
19 лютага Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні генеральскіх званняў Андрэю Паршыну (былому начальніку ГУБАЗіК, які цяпер узначальвае Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС), Уладзіміру Беламу (камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл), Сяргею Лагадзюку (намеснік начальніка Генеральнага штаба УС — начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення) і Валерыю Равенку (начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва УС — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва).
Равенка і Лагадзюк уключаныя ў 12-ы пакет санкцый Еўрапейскага саюзу, які зацверджаны 18 снежня 2023 года. Паршын уключаны ў шосты пакет еўрапейскіх санкцый, уведзены 4 чэрвеня 2022 года.
23 чэрвеня 2022 года незалежныя СМІ паведамілі, што ў сталічным жылым комплексе “Каскад” у Фрунзенскім раёне адбылася бойка, у якой удзельнічалі некалькі чалавек. Як удакладнілі ў размове з “Позіркам“ відавочцы, бойка завяршылася стральбой. Адзначалася, што да здарэння датычны Паршын.
Пазней праўладныя тэлеграм-каналы пацвердзілі дачыненне экс-кіраўніка ГУБАЗіК да інцыдэнту. Сцвярджалася, што ён стрэліў з траўматычнага пісталета ў “маладога чалавека Яўгена Уладзіміравіча Д”, які напаў на яго.
Пра пачатак якога-небудзь расследавання па факце страляніны ў жылым комплексе не паведамлялася. З бацькамі падлетка запісалі “пакаяльнае відэа”, у якім яны ўсклалі адказнасць за інцыдэнт на сына, ухвалілі прымяненне Паршынай зброі і папрасілі прабачэння перад ім.

- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ 2025 годзе больш за ўсё падаражэлі какава-парашок, кава і курсы кіроўцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаСа сродкаў МГФ на прыём дэпартаваных у снежні палітвязняў выдаткавана больш за 200 тыс. еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на сустрэчы з Наўроцкім: Беларусы пройдуць свой шлях да свабоды, як яго калісьці прайшла ПольшчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


