Намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША сустрэўся ў Вільнюсе з прадстаўнікамі дэмсіл Беларусі

24 лютага, Позірк. Намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Крыстафер Сміт сустрэўся ў Вільнюсе з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сіл.
У сустрэчы ўзялі ўдзел лідар “Рабочага руху” Юрый Рававы, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Аліна Коўшык, прадстаўнікі Каардынацыйнай рады Роза Турарбекава, Іван Краўцоў і яе старшыня Андрэй Ягораў.
“Мы абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне і супрацоўніцтва беларускіх дэмсіл з Украінай, спосабы дапамогі людзям, якія застаюцца ў Беларусі, — цытуе Коўшык тэлеграм канал АПК. — Я ўнесла свае прапановы па ўзмацненні працы ў культурніцкім і адукацыйным кірунках, па абароне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, а таксама па падтрымцы акадэмічнай супольнасці і праекта беларускага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта”.
20 лютага Сміт, адказваючы на пытанне “Позірку”, заявіў, што Злучаныя Штаты працягнуць прадпрымаць сувымерныя меры з мэтай “прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці і прымусіць яго спыніць падтрымку пуцінскай вайны ва Украіне”.

- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка