Мінск 17:34

Вячорка і Лябедзька абмеркавалі з Падаляком беларуска-ўкраінскія адносіны

Фота: прэс-служба АПК

23 лютага, Позірк. Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька падчас працоўнага візіту ў Кіеў 23 лютага абмеркавалі беларуска-ўкраінскія адносіны і “планы на бліжэйшы час” з дарадцам кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падаляком. 

Паводле інфармацыі прэс-службы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сустрэча з Падаляком стала “адной з першых” у межах распачатай паездкі.

“Дарадцы Ціханоўскай падзякавалі за прызначэнне Ігара Кізіма, амбасадара Украіны для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі, за супрацоўніцтва ў інфармацыйнай прасторы, а таксама за падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку палка Каліноўскага”, — адзначылі ў АПК.

Як паведаміў “Позірку” Вячорка, дарадцы Ціханоўскай “прыехалі на запрашэнне Вярхоўнай Рады”. “Будзем сустракацца з прадстаўнікамі Офіса прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, дэпутатамі Рады, а таксама з дэпутатамі еўрапейскіх парламентаў, якія прыбылі ў Кіеў з нагоды другой гадавіны пачатку паўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны”, — сказаў ён.

Паводле звестак “Позірку”, 24 лютага, у другую гадавіну пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі, ва Украіне адбудзецца буйное міжнароднае палітычнае мерапрыемства, закліканае падтрымаць яе ў адбіцці агрэсіі. Падрабязнасці з меркаванняў бяспекі пакуль трымаюцца ў сакрэце.

Ігар Кізім: Для Украіны вельмі важна, што беларускія дэмсілы не падтрымліваюць вайну

Ва Украіне разумеюць, што нельга ставіць знак роўнасці паміж рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, які падтрымлівае расійскую агрэсію, і беларускім народам, які агулам займае антываенную пазіцыю, заявіў у інтэрв'ю "Позірку" амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім. Размова адбылася …

Падзяліцца: