Ціханоўская і Кізім абмеркавалі “пачатак беларуска-ўкраінскага дыялогу”
24 лютага, Позірк. “Пачатак беларуска-ўкраінскага дыялогу і магчымую супрацу паміж дэмакратычнай Беларуссю і Украінай” абмеркавалі 23 лютага ў Вільнюсе Святлана Ціханоўская і амбасадар Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім.
“Ціханоўская павіншавала Ігара Кізіма з прызначэннем, падзякавала за працу ў Беларусі, выказала словы салідарнасці і падтрымкі Украіне”, — гаворыцца ў кароткім паведамленні прэс-службы беларускага дэмакратычнага лідара.
Былы амбасадар Украіны ў Беларусі (з 16 лютага 2017 года до 22 чэрвеня 2023 года) Кізім быў прызначаны амбасадарам па асаблівых даручэннях па Беларусі сёлета 3 лютага. Неўзабаве пасля гэтага ён сустрэўся з ваярамі палка Каліноўскага і спецпрадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінета Генадзем Манько.
Цяпер Кізім наведвае Польшчу і Літву, дзе сустракаецца з лідарамі дэмакратычнай Беларусі і еўрапейскімі дыпламатамі, адказнымі за беларускі накірунак. У прыватнасці, адбыліся перамовы з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўлам Латушкам, галоўным дарадцам Ціханоўскай Франакам Вячоркам, дарадцам дэмлідара па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатолем Лябедзькам, спецпрадстаўнікамі па Беларусі Артурам Міхальскім (Польшча) і Астай Андрыяўскене (Літва).
Гл. таксама інтэрв’ю Ігара Кізіма “Позірку”:
Ігар Кізім: Для Украіны вельмі важна, што беларускія дэмсілы не падтрымліваюць вайну

- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка