МУС: Нарады адзінай дыслакацыі набліжаны да месцаў правядзення галасавання

24 лютага, Позірк. Наладжана “цеснае ўзаемадзеянне міліцыянераў з выбарчымі камісіямі, выканкамамі і іншымі зацікаўленымі”, гаворыцца ў каментар, распаўсюджаным прэс-службай МУС 24 лютага.
У ведамстве нагадалі, што ў сувязі з выбарамі з 19 лютага асабовы склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы.
“У мэтах збору інфармацыі, аналізу абстаноўкі і выпрацоўкі рашэнняў у МУС, абласных упраўленнях і тэрытарыяльных органах унутраных спраў функцыянуюць аператыўна-сітуацыйныя штабы. Ахова грамадскага парадку забяспечваецца на кожным выбарчым участку ў кругласутачным рэжыме”, — гаворыцца ў рэлізе.
Сцвярджаецца, што “нарады адзінай дыслакацыі набліжаны да месцаў правядзення галасавання”, “выкарыстоўваецца патэнцыял добраахвотных дружын, ветэранскіх арганізацый і БРСМ”, “для аказання садзейнічання супрацоўнікам на выбарчых участках задзейнічана неабходная колькасць груп хуткага рэагавання ў поўнай экіпіроўцы”.
Маніторынг абстаноўкі ў грамадскіх месцах і на тэрыторыі, якая прылягае да аб’ектаў размяшчэння выбарчых участкаў, праводзіцца сістэмамі відэаназірання.
Пра тое, што перад выбарамі “на поўную магутнасць” працуе нядаўна ўведзеная ў эксплуатацыю сістэма грамадскага маніторынгу бяспекі, заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч 22 лютага: “Гэта значыць гэта звыш 30 тыс. камер па ўсёй краіне, якія адсочваюць абстаноўку”.
20 лютага пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў.
У гэтым годзе ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб’яднаныя выбары — адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага. Фармат запазычаны ў Расіі.
На 110 месцаў у ПП НС восьмага склікання прэтэндуюць 265 кандыдатаў. На 12.512 месцаў у мясцовых саветах прэтэндуюць 18.802 чалавекі.
Электаральная кампанія праходзіць на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАтрымальнікам заробку “ў канверце” пенсія будзе разлічвацца з адной базавай велічыні — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці фіксуецца 11 месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаВУП у першым паўгоддзі вырас на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка