Сіўчык на акцыі ў Варшаве: Украіна — надзея цывілізацыі

24 лютага, Позірк. “Украіна сёння — нават больш, чым проста краіна. Гэта надзея цывілізацыі”, — заявіў лідар Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык 24 лютага ў Варшаве падчас акцыі, прысвечанай другой гадавіне пачатку паўнавартаснай вайны.
На думку беларускага палітыка, варта арганізаваць “блакаду Расіі” з-за вайны з Украінай.
“І, канешне, страшна, што гэты новы Вавілон, новы Карфаген да гэтага часу Захад не ставіць на мэту проста ўзяць і разбурыць”, — сказаў ён.
“Мой народ зараз знішчаюць, але ёсць нябесная Беларусь, дзе мільёны беларусаў”, — адзначыў палітык. Сіўчык узгадаў нядаўнюю смерць беларускага палітзняволенага Ігара Ледніка — “шчырага інтэлігента, інваліда”.
“Я яго ведаў 20 гадоў. Нелюдзі наогул ні на што не глядзяць. Я не ведаю, як ён там адседзеў два гады перад тым, як яго забілі. Забілі яго за тое, што ён пісаў пра Будапешцкі мемарандум — два гады страшнай вайны”, — падкрэсліў ён.
Лідар Руху салідарнасці “Разам” быў адзіным прадстаўніком Беларусі, якому ўдалося выступіць.

Акцыя ў сталіцы Польшчы 24 лютага, арганізаваная украінскімі і польскімі актывістамі, сабрала, згодна з афіцыйнымі данымі, больш за 20 тыс. чалавек.
У ёй удзельнічалі людзі з украінскай, польскай, беларускай нацыянальнай, расійскай апазіцыйнай сімволікай, сімволікай непрызнанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя (яе прадстаўнікі знаходзяцца ў выгнанні), анархісты.
Каля будынку амбасады Расіі адбыўся мітынг, а затым шэсце ў цэнтры гораду.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой улады ў Мінску падтрымліваюць Крэмль.
Журналіст і грамадскі актывіст Ігар Леднік быў затрыманы 12 красавіка 2022 года. Яго арыштавалі спачатку на 15 сутак, на волю ён так і не выйшаў.
6 верасня 2022 года суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя Таццяна Шоцік) прыгаварыў Ледніка да трох гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) у калоніі агульнага рэжыму за публікацыю ў часопісе партыі БСДП (Грамада) “Пазіцыя”.
63-гадовы Леднік памёр у Мінскай раённай бальніцы, куды быў планава дастаўлены з бабруйскай калоніі № 2.
Актывіст быў інвалідам другой групы, меў праблемы з сэрцам. У чэрвені 2022 года яго адвакат паведаміла, што стан здароўя палітвязня пагоршыўся, ён знаходзіўся ў санчастцы следчага ізалятара ў ляжачым становішчы. У ліпені стала вядома, што актывісту правялі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце.

- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка