Ціханоўская: Свет не прызнае гэтыя выбары, ніякай легітымнасці Лукашэнка не атрымае

25 лютага, Позірк. Выбары, якія праходзяць у Беларусі, не заслугоўваюць шмат увагі, “свет не прызнае гэтыя выбары”, “ніякай легітымнасці Лукашэнку яны не дадуць”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўскай 25 лютага падчас анлайн-марафону “Выбіраю новую Беларусь”.
“Я не буду паўтараць пра выбары — чаму гэта фарс і цырк. Вы гэта самі ведаеце і разумееце. Рэжым праводзіць іх як сапраўдную ваенную аперацыю, у атмасферы тэрору, без ніякай канкурэнцыі і ніякага шанцу пачуць альтэрнатыўныя галасы”, — сказала Ціханоўская.
Паводле яе слоў, “факусавацца” цяпер варта на іншым — найперш “на сітуацыі з палітвязнямі”.
“Ужо пяцёра загінула за кратамі. На гэтым тыдні закатавалі Ігара Ледніка, а месяц таму — Вадзіма Храсько. І мы не павінны дапусціць, каб этыя смерці сталі нечым нармальным. Нам неабходна званіць ва ўсе званы, каб гэта спыніць. На кожнай сустрэчы я патрабую ад міжнародная супольнасці канкрэтных дзеянняў па вызваленні людзей”, — адзначыла палітык.
“Відавочна, — дадала яна, — калі не будзе ціску — рэжым нікога не вызваліць. Бо для дыктатара палітвязні — не праблема. А мы павінны зрабіць так, каб гэта стала для яго праблемай. Ён павінен ведаць, што заплаціць за кожную ахвяру. Кожны начальнік калоніі, кожны галаварэз з ГУБАЗіКа, кожны следчы панясуць адказнасць за свае злачынствы. Мы будзем збіраць усе доказы, імёны — толькі так зможам аднавіць справядлівасць”.
Ціханоўская заклікала “беларусаў свету” мабілізавацца: “Неўзабаве, 25 сакавіка, Дзень Волі і Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. Арганізуйце пікеты, акцыі, маршы, мерапрыемствы. Напішыце палітыкам у вашых краінах. Патрабуйце не слоў, а канкрэтных дзеянняў”.
Беларусаў “ўнутры краіны”, дэмлідар заклікала “захоўваць баявы дух”, “не губляць веры” і “падтрымліваць адно аднаго”.
“Памятайце, что салідарнасць — наша зброя”, — падсумавала Ціханоўская.
Сёлета ўпершыню ў Беларусі праходзяць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовыя саветы дэпутатаў — адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага. Назіраць за выбарамі запрошаныя прадстаўнікі СНД, Парламенцкай асамблеі АДКБ. Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) запрашэння не атрымала.
Электаральная кампанія праходзіць на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. У якасці кандыдатаў у дэпутаты зарэгістраваныя толькі прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.
Па выніках датэрміновага галасавання ЦВК даў справаздачу аб рэкорднай яўцы выбаршчыкаў — 41,71%.


- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка