Кавалеўскі абмеркаваў сітуацыю у Беларусі з краінавымі прадстаўнікамі ААН

26 лютага, Позірк. Беларусь “перажывае падвойны крызіс: унутраны палітычна-гуманітарны і знешні, звязаны з імклівым ростам пагрозы незалежнасці з боку Расіі”, заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі па выніках візіта у Нью-Ёрк.
Ён узяў удзел у шэрагу мерапрыемстваў на ўзроўні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Дыпламат заявіў, што “ААН — складанае, але абсалютна неабходнае месца” для працы па вырашэнні гэтага крызісу.
Паводле інфармацыі прэс-службы АПК, Кавалеўскі сустрэўся з “прадстаўнікамі асобных членаў Савета Бяспекі ААН, з амбасадарамі і экспертамі некаторых місій пры ААН, у тым ліку рэгіянальных груп Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, а таксама з кіраўніцтвам МЗС шэрагу краін”.
Для прадстаўнікоў Еўрасаюза ён правёў брыфінг “па сітуацыі ў Беларусі і знешнепалітычных прыярытэтах дэмакратычнага руху”. Апрача таго, Кавалеўскі “прысутнічаў на дыскусіі міністэрскага ўзроўню па праблеме незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і Расію, наведаў дэбаты Генасамблеі ААН і спецыяльную сустрэчу Савета Бяспекі ААН па сітуацыі ва Украіне”.
Паведамляецца, што прадстаўнік АПК “інфармаваў замежных партнёраў пра пагрозу незалежнасці Беларусі з боку Расіі, парушэнні правоў чалавека і сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі”, а таксама “абмяркаваў шляхі рэагавання на гэта, у тым ліку праз выкарыстанне механізмаў ААН”.
Кавалеўскі, паводле інфармацыі прэс-службы кабінета, “пашыраў сувязі з дэлегацыямі краін Глабальнага Поўдня і абмяркоўваў падрыхтоўку мерапрыемстваў па Беларусі ў рамках ААН, у тым ліку падчас тыдня высокага ўзроўню сесіі Генеральнай асамблеі ААН у верасні 2024 года”.

- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка