Мінск 18:40

Долар, еўра і юань патаннелі на першых біржавых таргах тыдня

Крыніца: unsplash.com / JustStartInvesting

26 лютага, Позірк. Амерыканская, кітайская, а таксама агульная еўрапейская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 26 лютага.

Курс долара знізіўся да 3,2409 рубля (-0,0042, -0,13%), еўра — да 3,5074 (-0,0024, -0,07%), юань — да 4,4766 за 10 (-0,0124, -0,28%).

Расійскі рубель падаражэў да 3,4881 рубля за 100 (+0,0495, +0,69%).

На мінулым працоўным тыдні (19–23 лютага) курс долара вырас на 0,01% (з 3,2419 да 3,2451), юаня — на 0,45% (з 4,4689 да 4,489 за 10), еўра — на 1,19% (з 3,4686 да 3,5098); расійскі рубель патаннеў на 0,67% (з 3,5118 да 3,4881 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рублі). Гэта шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: