Лукашэнка хоча большага палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва з Дамініканай

27 лютага, Позірк. Беларусь зацікаўленая ў “развіцці палітычнага дыялога” з Дамініканскай Рэспублікай “на прынцыпах узаемнай павагі і даверу”, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 27 лютага прэзідэнта Луіса Радольфа Абінадэра Карону і народ гэтай краіны Карыбскага басейна са 180-й гадавінай незалежнасці.
У пасланні, апублікаваным прэс-службай віншавальніка, таксама гаворыцца пра зацікаўленасць Мінска ў “пашырэнні ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях” і “больш поўнай рэалізацыі патэнцыялу гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва”.
На думку Лукашэнкі, Дамініканская Рэспубліка падышла да чарговай гадавіны незалежнасці “з сур’ёзнымі дасягненнямі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы, відавочным для кожнага грамадзяніна паляпшэннем якасці жыцця”.
У верасні 2023 года Лукашэнка сваім указам ухваліў у якасці асновы для правядзення перамоваў праект міжурадавага пагаднення з Дамініканскай Рэспублікай аб узаемным скасаванні віз. Правесці адпаведныя перагаворы даручана Міністэрству замежных спраў.
Дыпламатычныя стасункі паміж Мінскам і Санта-Дамінга ўсталяваныя 18 красавіка 2001 года.
За прадстаўленне інтарэсаў Беларусі ў Дамінікане адказвае амбасада ў Рэспубліцы Куба. Паводле інфармацыі на сайце дыпламатычнай місіі, “структура беларускага экспарту ў Дамініканскую Рэспубліку нязначная і фармуецца за кошт трактароў, аўтамабільнай тэхнікі, запасных частак і шын”. У зваротным кірунку ідуць “моцныя спіртныя напоі, кава, садавіна, раслінныя тлушчы і алеі”.
У 2021 годзе тавараабарот складаў каля 8,5 млн долараў, з якіх прыкладна 7,5 млн прыпадала на беларускія пастаўкі. Актуальных даных па ўзаемным гандлі ў адкрытым доступе няма.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія зафіксавала больш за 400 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаФейгін: Калі Лукашэнка кажа пра вайну, ён кажа выключна пра вайну ў абарону сваёй уладыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка


