Мінск 10:28

Кіраўнік МАРГ: Уплыў рэгулятара на цэнавую сітуацыю ўзмацняецца

Аляксей Багданаў
Фота: mart.gov.by

27 лютага, Позірк. МАРГ можа ўносіць дзяржорганам абавязковыя прадпісанні аб прызнанні страціўшымі сілу рашэнняў аб узгадненні адпускных цэн, заявіў у інтэрв’ю газеце “Рэспубліка” міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.

“Па сутнасці, уплыў рэгулятара на цэнавую сітуацыю ўзмацняецца”, — дадаў ён.

Аднак, паводле словаў Багданава, прымяняцца гэтая мера будзе кропкава.

“Пойдзем на такі крок і ў выпадку ўплыву на прырост індэкса спажывецкіх цэн тавараў, якія ўваходзяць у групы, якія займаюць больш за 0,05% у структуры спажывецкіх расходаў насельніцтва і ў адносінах да якіх перавышаны ўстаноўлены параметр па інфляцыі. Пералік такіх тавараў шырокі”, — сказаў чыноўнік.

У 2023 годзе згодна з данымі, якія паступілі ў МАРГ ад дзяржорганаў, выканкамаў і дзяржарганізацый, было прынята 1.423 рашэнні аб устанаўленні цэн і тарыфаў, аб іх павышэнні — 887.

“Мы не адмянілі ніводнага з іх, паколькі параметры па інфляцыі былі выкананы і звяртацца да такіх мер МАРГ не было неабходнасці”, — падкрэсліў Багданаў.

У МАРГ разлічваюць, што ў 2024 годзе інфляцыя не перавысіць 6%: “Чакаем, што інфляцыя складзецца нават ніжэй, калі не здарыцца знешніх форс-мажораў”.

Паводле даных Белстата, у 2023 годзе спажывецкія кошты выраслі на 5,8%: харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 6,8%, нехарчовыя — на 2,9%, паслугі — на 8,1%.

Найважнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2023 год прадугледжвалі інфляцыю на ўзроўні 7–8%, на бягучы год — 6%.

6 кастрычніка 2022 года па выніках праведзенай у той жа дзень нарады Аляксандр Лукашэнка падпісаў дырэктыву № 10 “Аб недапушчальнасці росту цэн”.

19 кастрычніка з’явілася пастанова ўрада № 713 “Аб сістэме рэгулявання цэн” у першай рэдакцыі.

29 снежня 2023 года была прынята ўжо чацвёртая рэдакцыя дакумента, згодна з якой без узгаднення з дзяржорганамі дазваляецца павышэнне цэн не больш як на 0,3% штомесяц на тавары, якія кантралююцца (усяго 331 пазіцыя, 124 адносяцца да харчавання, 207 — да нехарчовых тавараў).

У выніку МАРГ рэгулюе каля 85% цэн на спажывецкім рынку.

МАРГ: Рэгуляванне цэн забяспечыла гістарычна нізкі ўзровень інфляцыі

22 лютага, Позірк. "Дзеянне сістэмы цэнавага рэгулявання ў 2024 годзе працягнецца. Мы пастаянна аналізуем яе эфектыўнасць і адсочваем якія-небудзь магчымыя негатыўныя тэндэнцыі, якія могуць выяўляцца. На сённяшні момант мы не бачым нейкіх глабальных перадумоў да змены сістэмы", — заявіў 22 …
Падзяліцца: