Пракуратура ва Украіне накіравала ў суд абвінаваўчае заключэнне па справе беларускага дыверсанта
27 лютага, Позірк. Супрацоўнікі пракуратуры Ровенскай вобласці Украіны накіравалі ў суд абвінаваўчае заключэнне ў дачыненні да грамадзяніна Беларусі па фактах дыверсіі і ўдзелу ў тэрарыстычнай арганізацыі (ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 113, ч. 1 арт. 2583 КК), паведамляе Офіс украінскага генпракурора.
Паводле матэрыялаў справы, “абвінавачаны, будучы завербаваным агентам спецслужбаў РФ”, сёлета ў студзені “незаконна перасек мяжу Украіны, каб падрыхтаваць дыверсію па заданні свайго куратара”. Мужчына павінен быў усталяваць GPS-трэкеры на аб’ектах энергетычнай інфраструктуры, каб Узброеныя сілы РФ “атрымалі дакладныя каардынаты гэтых аб’ектаў для далейшага нанясення ўдараў”. Гэта прывяло б да абясточвання сталіцы і часткі Кіеўскай вобласці, паведамляе Офіс генпракурора.
Паведамляецца, што праваахоўнікі затрымалі мужчыну на тэрыторыі Сарненскага раёна Ровенскай вобласці. Пры сабе ён меў “неабходнае абсталяванне, а для прыкрыцця выкарыстоўваў фіктыўны пашпарт грамадзяніна Украіны”.
Паводле інфармацыі пракуратуры, раней абвінавачаны быў удзельнікам узброеных фарміраванняў так званых “данецкай і луганскай народных рэспублік”, а ў 2023 годзе ўваходзіў у склад прыватнай ваеннай кампаніі “Вагнер” і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Украіны ў раёне Бахмута ў Данецкай вобласці.
Пра затрыманне гэтага грамадзяніна Беларусі ў выніку “шматэтапнай спецаперацыі” Служба бяспекі Украіны (СБУ) паведаміла 15 студзеня. Тады адзначалася, што “пра планы агрэсара СБУ даведалася яшчэ падчас знаходжання варожага дыверсанта на тэрыторыі Беларусі”, пасля чаго спецслужба “паэтапна задакументавала яго злачынныя дзеянні ад перасячэння дзяржмяжы да прыбыцця на месца дыверсіі ва Украіне”.
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка