Намеснік кіраўніка МЗС Амбразевіч: Кожны народ вырашае свае праблемы сваімі метадамі
28 лютага, Позірк. “Кожны народ вырашае свае праблемы сваімі метадамі і забяспечвае магчымасці развіцця асобы і ўсяго грамадства, як і баланс іх інтарэсаў, праз свой гістарычна вызначаны набор крытэрыяў і інструментаў”, — заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч 27 лютага на сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ).
Свой выступ — па відэасувязі — дыпламат прысвяціў 75-годдзю Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, якое адзначалася 10 снежня 2023 года. Паводле яго слоў, “аўтарам дэкларацыі ўяўлялася, што калі ўсе дзяржавы абавязваюцца выконваць правы чалавека, а дакладней не дапускаць гвалту дзяржавы над асобай, адной расы ці сацыяльнай групы над іншай, у чым бачыўся корань ідэалогіі фашызму і яго жахлівых злачынстваў, уключаючы генацыд народа Беларусі, то знікне аснова для грамадзянскіх і міжнародных канфліктаў”.
У Беларусі, сцвярджае Амбразевіч, не адмовіліся “ад пошуку гармоніі ў стасунках дзяржавы і індывіда, большасці і меншасцяў, ад фармавання адпаведных прававых механізмаў і гарантый”. Доказам таго, заявіў ён, сталі “прынятыя “метадам прамой дэмакратыі” змены ў Канстытуцыі, узмацненне ролі парламента і стварэнне самабытнага інстытута народаўладдзя — Усебеларускага народнага сходу”.
“Усё больш актыўную ролю ў беларускім грамадстве адыгрываюць палітычныя партыі”, — сказаў дыпламат. Адметна, што сярод 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання, вызначаных па выніках выбараў 25 лютага, 51 крэсла занялі прадстаўнікі партыі “Белая Русь”, створанай у 2023 годзе адмыслова для падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі. 40 месцаў атрымалі беспартыйныя, тыя нямногія мандаты, што засталіся, падзялілі паміж сабой прадстаўнікі трох праўладных партый — Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (8), Камуністычнай партыі Беларусі (7) і Ліберальна-дэмакратычнай партыі (4).
Усплёск колькасці ўзброеных канфліктаў у свеце, на думку Амбразевіча, з’яўляецца адным са следстваў абвінавачанняў “у парушэнні ўтапічных папяровых стандартаў у сферы правоў чалавека”, якія “даўно сталі інструментамі ціску і дыскрэдытацыі апанентаў у арсенале краін Захаду”.
Паводле яго сцвярджэння, “дзякуючы дамінаванню ў міжнароднай эканоміцы і ў міжнароднай інфармацыйнай прасторы ЗША і краіны Еўрасаюза выкарыстоўваюць правы чалавека ў якасці падставы для ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных і незалежных дзяржаў, для ўвядзення супраць непажаданых краін эканамічных і іншых абмежаванняў”.
“Відавочна, што такія дзеянні Захаду наўпрост парушаюць правы простых людзей у “караных” краінах. Згубнасць такой палітыкі для агульнага клімату міжнародных стасункаў пагаршаецца фактарам падвойных стандартаў, якія ўжывае Захад да тэмы правоў чалавека, апраўдваючы сатэлітаў. Такім чынам правы чалавека ў іх міжнародным вымярэнні даўно замест аб’яднання сталі падставай для сварак і канфліктаў”, — заявіў дыпламат. Ён традыцыйна адзначыў, што Беларусь гатовая да супрацы па тэматыцы правоў чалавека “на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове з любым членам міжнароднай супольнасці”.
55-я сесія СПЧ ААН адкрылася ў Жэневе 26 лютага. У той жа дзень беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у мерапрыемстве высокага ўзроўню “У абарону грамадзянскай прасторы і дэмакратыі, падтрымліваючы працу праваабаронцаў”, якое прайшло на палях сесіі”.
19 сакавіка на сесіі СПЧ будзе разгледжана сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Плануецца, што будзе прадстаўлены даклад “Становішча з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх”.
13 ліпеня 2023 года СПЧ прыняў рэзалюцыю, якая падаўжае мандат спецдакладчыка па Беларусі Анаіс Марэн і змяшчае шэраг заклікаў да беларускіх уладаў аб узаемадзеянні з міжнароднай супольнасцю, адмене дыскрымінацыйнага заканадаўства, вызваленні “без усялякіх умоў усіх асоб, адвольна або незаконна затрыманых”.
Савет па правах чалавека ААН — міжнародны праваабарончы орган у сістэме ААН, які замяніў Камісію па правах чалавека. З’яўляецца дапаможным органам Генеральнай асамблеі ААН. У раду ўваходзяць прадстаўнікі 47 дзяржаў, Беларусі сярод іх няма.
- ПалітыкаЛябедзька: Жадаю Ярмошынай здароўя, каб яна дажыла да судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі тэатр у краіне зазнае рэпрэсіі і кадравы голад, за мяжой — фінзалежнасць і звужэнне тэм, лічыць крытыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРазгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку ў Грузіі перанесены на 26 лютага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПраект ArtPower Belarus па падтрымцы творчых ідэй і праграм будзе працягнуты — БРКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВыпуск беларускамоўнай прозы і дзіцячай літаратуры знаходзіцца ў крызісе — прадстаўнік саюза пісьменнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНі ў незалежным, ані ў "залежным" беларускім кіно пазітыўных тэндэнцый з большага няма — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЭкспарцёры Віцебскай вобласці паказалі найгоршую дынаміку продажаў з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗношанасць асноўных сродкаў вытворчасці нясе пагрозу эканамічнай бяспецы Беларусі — дацэнт БДУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь знаходзіцца на другім месцы ў ЕАЭС па росце цэн на прадукты харчавання з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём у Беларусі зафіксавана восем тэмпературных рэкордаў-ранейшыя пратрымаліся годМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства