Органы МУС адмаўляюць палове жадаючых паступіць на службу — міністр

29 лютага, Позірк. “Кадравага голаду ў органах унутраных спраў, ва ўсіх падраздзяленнях абсалютна няма”, — заявіў на прэс-канферэнцыі 29 лютага ў Мінску кіраўнік МУС Іван Кубракоў.
Паводле інфармацыі міністра, зараз назіраецца “самы лепшы вынік па кадравым забеспячэнні за апошнія 13 гадоў”.
Кубракоў удакладніў, што “толькі за 2023 з заявамі ў органы ўнутраных спраў [на працу] звярнуліся больш за 8 тыс. маладых людзей”. “Так, 50% мы адмовілі, таму што лічым, што якасць павінна быць на самым высокім узроўні, і мы не можам дазволіць, каб у органах унутраных спраў служыў выпадковы чалавек”, — цытуюць яго дзяржСМІ.
Пры гэтым ён заявіў, што “пасля 2020 года сілы, якія спрабавалі разгайдаць сітуацыю ў нашай краіне, запалохваючы супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, падаючы інфармацыю ў зручным ім святле, спадзяваліся, што, наадварот, у органы ўнутраных спраў на службу моладзь не будзе ісці” .
“Сёння, як, зрэшты, і заўсёды, самая важная задача для органаў унутраных спраў — гарантаваць бяспеку на тэрыторыі Беларусі, — сказаў міністр. — Мы ўсё робім з разліку горшай сітуацыі, якая можа быць. У тым ліку, вядома, і з улікам досведу 2020 года. Аналізуем сітуацыю за межамі нашай краіны, вывучаем досвед абсалютна ўсіх краін”.
Кіраўнік МУС уключаны ў санкцыйныя спісы шэрагу заходніх краін за рэпрэсіі ў Беларусі. Персанальныя санкцыі ў дачыненні да яго ўведзены Літвой, Латвіяй, Эстоніяй, Японіяй, Украінай, ён уключаны ў санкцыйныя спісы ЗША і ЕС, Канады, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і іншых краін.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год у 3,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства