Для грамадзян Беларусі “дзверы прычыненыя”, а правілы “злёгку пастрожаныя і змененыя” — кіраўнік МЗС Літвы

1 сакавіка, Позірк. Закрыццё пунктаў пропуску на мяжы з’яўляецца сігналам, што для беларусаў “дзверы прычыненыя, а правілы злёгку пастрожаныя і змененыя”, заявіў журналістам 1 сакавіка міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.
“Проста дыскусія дала вынік, і я думаю, што на гэтым этапе гэтага павінна быць дастаткова, — цытуе кіраўніка знешнепалітычнага ведамства партал навін Delfi. — Гэта дастаткова моцны сігнал, што ў Літву павінны прыязджаць тыя, хто дакладна ведае, што хоча быць тут, і тыя людзі, якія нам найбольш патрэбныя”.
Пры гэтым ён лічыць няправільным яшчэ больш пастрожваць абмежаванні, уведзеныя для грамадзян Беларусі, “беручы да ўвагі толькі выключныя выпадкі”. Такім чынам Ландсбергіс адрэагаваў на нядаўнія абразлівыя выказванні беларуса на адрас Літвы, праз якія аднавілася дыскусія пра неабходнасць больш суровых санкцый.
“Унікальныя выпадкі вельмі падаграваюць эмоцыі і выклікаюць вялікія спрэчкі. Гэта зразумела, так бывае, так дзейнічаюць дэмакратычныя грамадствы, — падкрэсліў кіраўнік МЗС. — Аднак уносіць сістэмнае змяненне праз адзінкавыя выпадкі няправільна. Нам трэба захоўваць стрыманасць, спакойныя нервы і глядзець сістэмна. Гэта маё пажаданне тым ведамствам, якія мусяць прымаць гэтыя рашэнні”.
1 сакавіка Літва закрыла пункты пропуску Лаварышкес (з беларускага боку — Катлоўка) і Райгардас (Прывалка), у жніўні 2023 года — пункты Шумскас (Лоша) і Цвярачус (Відзы).
На мяжы з Беларуссю засталіся два працуючыя памежныя пераходы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі), але цяпер там забаронены рух пешаходаў і раварыстаў. Акрамя таго, літоўскі ўрад скараціў на 50% колькасць дазволаў на пасажырскія перавозкі праз гэтыя пункты.
Літоўскія ўлады заяўляюць, што меры скіраваныя на вырашэнне праблем нацыянальнай бяспекі, кантрабанды і парушэння міжнародных санкцый.

Мытны камітэт прагназуе пагаршэнне сітуацыі на мяжы ў сувязі з закрыццём Літвой двух пунктаў пропуску
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка