Мытны камітэт прагназуе пагаршэнне сітуацыі на мяжы ў сувязі з закрыццём Літвой двух пунктаў пропуску

1 сакавіка, Позірк. Закрыццё Літвой з 1 сакавіка пунктаў пропуску Лаварышкес (з беларускага боку — Катлоўка) і Райгардас (Прывалка) з’яўляецца “адназначна недружалюбным крокам”, заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Уладзімір Арлоўскі на палях пасяджэння аб’яднанай калегіі мытных службаў краін ЕАЭС і мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы.
Чыноўнік мяркуе, што “ўзрастуць чэргі грузавых транспартных сродкаў, якія пераразмяркуюцца на іншыя пункты пропуску, гэта ж закране і іншы транспарт”. Аднак больш за ўсіх праз закрыццё памежных пераходаў, на яго думку, пацерпяць людзі, “якія перасякаюць мяжу па сваіх асабістых і па камерцыйных пытаннях, для наведвання сваякоў”.
“З улікам таго, што нашыя калегі з сумежных дзяржаў не вельмі добра прымаюць транспартныя сродкі як да сябе, так і ад сябе афармляюць, прагназуем, што сітуацыя пагоршыцца”, — заявіў Арлоўскі.
Мытныя органы Беларусі, сцвярджае кіраўнік ДМК, “максімальна накіравалі на дзеючыя пункты пропуску асабовы склад, надглядную тэхніку, скануючыя машыны”. “Таму мы будзем гатовыя афармляць любую колькасць транспартных сродкаў і фізічных асоб, якая праходзіць. Але ў цэлым, вядома, сітуацыя пагоршыцца”, — прагназуе чыноўнік.
Дзяржаўны пагранічны камітэт 1 сакавіка заявіў, што за тыдзень больш чым удвая (з 580 да 1.200) выраслі чэргі грузавікоў перад апошнімі двума пунктамі пропуску з шасці на літоўска-беларускай мяжы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі). Гэта адбылося на фоне закрыцця пунктаў Лаварышкес і Райгардас.
Прапускная здольнасць пункта Лаварышкес — 320 легкавых і 250 грузавых аўтамабіляў у суткі ў адным напрамку, Райгардас — 250 і 230 адпаведна.
У жніўні 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (Лоша) і Цвярачус (Відзы).
Літоўскія ўлады заяўляюць, што зробленыя захады скіраваныя на вырашэнне праблем нацыянальнай бяспекі, кантрабанды і парушэнні міжнародных санкцый.
У апошніх працуючых пунктах Літва забараніла рух пешаходаў і раварыстаў, а колькасць дазволаў на пасажырскія перавозкі скараціла на 50%.

Наўседа: Жалезную заслону апускае Лукашэнка, а не Літва

ДПК прагназуе 40-працэнтнае змяншэнне штосутачнай колькасці грузавікоў, якія ўязджаюць у Літву

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаМінфін выступае за павышэнне тарыфаў на пасажырскія перавозкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПасля пяці дзён спакою Літва зноў зафіксавала спробы незаконна перайсці на яе тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаФілармонія ў Брэсце рэкламуе канцэрт расійскага рэпера Kamazz, якога не ўпусцілі Літва і Эстонія за выступы на акупаванай тэрыторыі УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЭксперты European Democracy Hub: ЕС не трэба капіяваць падыход ЗША да Мінска, трэба падтрымліваць дэмсілы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства