Два 18-гадовыя хлопцы загінулі ў ДТЗ у Веткаўскім раёне, аўтамабіль разарвала на часткі

Фота: МУС
16 лістапада, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Веткаўскім раёне (Гомельская вобласць) паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Аварыя адбылася 16 лістапада каля 2:30 у аграгарадку Няглюбка.
“18-гадовы бяспраўнік за рулём “Опель”, паводле папярэдняй інфармацыі, не справіўся з кіраваннем, выехаў на абочыну і здзейсніў наезд на дрэва. Ад удару аўтамабіль разарвала на часткі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што ў выніку ДТЗ “кіроўца і яго 18-гадовы пасажыр загінулі”, “абодва не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі”.
“Вядома, што напярэдадні маладыя людзі ўжывалі алкаголь”, — паведамляе ведамства.
На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

Грамадства
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


