Памежныя службы Беларусі і Літвы фіксуюць рост колькасці фур на двух апошніх пунктах пропуску
2 сакавіка, Позірк. Закрыццё Літвой памежных пераходаў Лаварышкес (з беларускага боку — Катлоўка) і Райгардас (Прывалка) прывяло да павелічэння колькасці фур на двух апошніх пунктах пропуску — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі), заяўляе Дзяржаўны пагранічны камітэт.
“Гэтае рашэнне справакавала рост чэргаў грузавога транспарту ў Літву на 57% у параўнанні з паказчыкамі тыднёвай даўніны”, — адзначае ведамства.
Дзяржпагранкамітэт таксама сцвярджае, што гэтым крокам Вільнюс стварыў “чарговыя перашкоды” для ўласных грамадзян, якія жадаюць “скарыстацца папулярным беларускім бязвізам”. “Варта адзначыць, што з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму нашу краіну наведалі ўжо каля 520 тысяч літоўцаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Прэс-сакратар Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы Гедрус Мішуціс паведаміў, што на раніцу 2 сакавіка ў пункце Мядзінінкай з літоўскага боку ў чарзе стаяла каля 500 цягачоў, Шальчынінкай — каля 300.
“У Мядзінінкай маецца пляцоўка на 350 месцаў, яна запоўнена, — цытуе прадстаўніка ведамства партал навін Delfi. — Каля яе ў чарзе стаяць яшчэ 145 цягачоў. Апошняму з іх давядзецца чакаць 55 гадзін. <…> Зараз у Шальчынінкай стаяць 340 цягачоў. Пляцоўка чакання таксама запоўненая, яшчэ столькі ж, колькі на ёй, машын стаіць у чарзе. Тут час чакання складае каля 34 гадзін”.
На беларускім баку, сказаў ён, чэргі яшчэ большыя: у пункце Каменны Лог 680 фур, Беняконі — “падобная колькасць”.
Мішуціс паведаміў, што кіроўцам легкавых аўтамабіляў у пункце Мядзінінкай давядзецца стаяць у чарзе 6 гадзін, Шальчынінкай — 2 гадзіны.
1 сакавіка Літва закрыла пункты пропуску Лаварышкес і Райгардас і забараніла рух пешаходаў і раварыстаў праз Мядзінінкай і Шальчынінкай. Акрамя таго, на 50% скарочана колькасць дазволаў на пасажырскія перавозкі праз гэтыя пункты.
У жніўні 2023 года Вільнюс закрыў памежныя пераходы — Шумскас (Лоша) і Цвярачус (Відзы).
Літоўскія ўлады заяўляюць, што меры скіраваныя на вырашэнне праблем нацыянальнай бяспекі, кантрабанды і парушэння міжнародных санкцый.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка