У Грузіі паводле падазрэння ў нарказлачынствах затрымалі 10 чалавек, сярод іх грамадзяне Беларусі

2 сакавіка, Позірк. Супрацоўнікі грузінскай паліцыі і Службы дзяржаўнай бяспекі затрымалі паводле абвінавачання ў злачынствах, звязаных з наркотыкамі, 10 чалавек, сярод якіх грамадзяне Беларусі, Грузіі і Ізраіля, паведамляе партал newsgeorgia.ge са спасылкай на МУС.
Адзначаецца, што сярод іх “двое ўмоўна асуджаных непаўналетніх”, а таксама “яшчэ трое асоб маладзейшых за 30 гадоў”.
Падазраваных затрымалі ў выніку рэйдаў у Тбілісі, прысталічным пасёлку Панічала, а таксама гарадах Батумі і Азургеці на захадзе краіны.
У агульнай складанасці канфіскавана 440 таблетак экстазі, да 3 кг опію-сырцу, какаін, марыхуана, гашыш, субаксін, амфетамін ды інш. У дамах двух фігурантаў у Панічале сілавікі знайшлі 2,8 млн расійскіх рублёў, 97,3 тыс. долараў і 6 тыс. лары. У рэгіёне Аджарыя (цэнтр — Батумі) у доме аднаго з падазраваных выявілі “матэрыялы, неабходныя для пакавання наркотыкаў, электрычныя шалі, сігнальны пісталет і патроны”.
Вядзецца расследаванне на падставе чатырох крымінальных артыкулаў, сукупным пакараннем паводле якіх можа стаць нават пажыццёвае зняволенне.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаКіраўнік МУС Літвы заклікаў еўракамісара па ўнутраных справах адрэагаваць на гібрыдныя пагрозы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі ў Беларусі за месяц павялічылі прыбытак на 11,5% — аналіз даных рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2025 года ў Беларусі звольнена на 3% працаўнікоў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 7,4 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



