ЗША зацікаўленыя ў дапамозе Беларусі, негледзячы на таксічнасць рэжыму — дарадца Ціханоўскай

4 сакавіка, Позірк. “Нягледзячы на таксічнасць, якую стварае рэжым Лукашэнкі для беларусаў за мяжой, негледзячы на тое, што Беларусь далёка ад Вашынгтону, што беларуская эканоміка не такая значная і важная для амерыканскай эканомікі, падтрымка Беларусі з боку ЗША ёсць”, — заявіў па выніках Беларуска-амерыканскага бізнес-форуму Алесь Аляхновіч, дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА).
“Ёсць зацікаўленнасць з боку федэральных органаў ЗША ў нашай падтрымцы. Ёсць і вялікі попыт з боку бізнесменаў і дыяспары, каб гуртавацца, каб ствараць нешта сваё”, — цытуе Аляхновіча прэс-служба Ціханоўскай.
Паводле яго слоў, у форуме ўдзельнічала больш за 150 чалавек, 20 з якіх з’яўляюцца прадстаўнікамі федэральных структур ЗША, у тым ліку прадстаўнікі Дзярждэпартамента, Дэпартамента гандлю і Агенцтва па міжнароднаму развіццю USAID, адміністрацыі прэзідэнта, а таксама беларускія прадпрымальнікі з ЗША і Канады.
На панэльных дыскусіях уздымаліся пытанні падтрымкі беларускага бізнесу з боку ЗША, развіцця бізнес-дыяспары і вырашэння фінансавых праблемаў беларускіх бізнесоўцаў, удакладніў Аляхновіч.
“Гэты форум не толькі пра бізнес, гэты форум пра беларускую дыяспару, пра беларускія ініцыятывы і пра тое, як мы надалей павінны гуртавацца, яднацца, быць разам і актыўна ствараць сваю супольнасць”, — адзначыў дарадца Ціханоўскай.
Вынікам форуму, дадаў ён, стала падпісанне дамовы паміж ABBA і Згуртаваннем беларусаў Канады. У сувязі з гэтым у будучыні плануюцца бізнес-мерапрыемствы ў Канадзе.
Форумы для беларускіх бізнесменаў, падкрэсліў Аляхновіч, маюць таксама адбыцца ў Вільнюсе, Варшаве, амерыканскім штаце Каліфорнія, запланавана правядзенне беларускага бізнес-івэнту падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе ў студзені 2025 года.
Правядзенне беларуска-амерыканскага бізнес-форуму ў Вашынгтоне ў пачатку 2024 года было анансавана віцэ-прэзідэнтам ABBA Марынай Гірын 20 верасня 2023 года на III Беларускім бізнес-форуме ў Варшаве.
Падчас варшаўскага форуму была падпісаная “дарожная карта” супрацоўніцтва паміж АВВА і Міністэрствам гандлю ЗША. У дакуменце прапісаныя канкрэтныя механізмы ўзаемадзеяння бакоў шляхам арганізацыі бізнес-форумаў, падтрымкі дзейнасці членаў асацыяцыі, дапамогі ў правядзенні маркетынгавых даследаванняў і інш.

- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка