Мінск 18:30

За мінулыя суткі краіны ЕС не дазволілі нелегальна трапіць 139 мігрантам з тэрыторыі Беларусі

Забор на польско-белорусской границе
Плот на беларуска-польскай мяжы
Крыніца: Старонка Памежнай аховы Польшчы ў X

22 кастрычніка, Позірк. За папярэдні дзень, 21 кастрычніка, краіны ЕС не дазволілі нелегальна трапіць 139 мігрантам з тэрыторыі Беларусі (суткамі раней — 125).

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы не фіксавала спробаў незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку (7).

Літоўскае ведамства са спасылкай на калегаў з Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі паведаміла, што ў папярэдні дзень прадухілена 101 спроба нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (81).

Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавала нелегальна перасекчы 38 чалавек (37), у тым ліку грамадзяне Афганістана, Емена, Індыі і Сірыі.

У 2023 годзе спынена 36.881 спроба незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 22.689, Латвію — 12.115, Літву — 2.077), ад пачатку кастрычніка — 3.657.

28 жніўня міністры ўнутраных спраў Польшчы і краін Балтыі вызначылі масавы прарыў нелегальных мігрантаў адной з падстаў для поўнага закрыцця мяжы ЕС з Беларуссю.

Статыстыка, выведзеная “Позіркам” на падставе штодзённых даных, сведчыць, што напружанасць на мяжы Беларусі і ЕС вагаецца, але захоўваецца. Калі ўзімку на пачатку года было прадухілена 3.959 спробаў нелегальнага пераходу мяжы (студзень — 1.989, люты — 1.970), то ўвесну — 11.560 (сакавік — 3.401, красавік — 3.440, травень — 4.719), улетку — 13.250 (чэрвень — 3.701, ліпень — 5.054, жнівень — 4.495); у верасні — 4.449.

Разбіўка па краінах:

Польшча — 1.398 у студзені, 1.455 у лютым, 2.583 у сакавіку, 2.363 у красавіку, 2.959 у траўні, 2.866 у чэрвені, 3.934 у ліпені, 2.759 у жніўні, 1.076 у верасні, 1.296 ад пачатку кастрычніка;

Латвія — 372 у студзені, 377 у лютым, 559 у сакавіку, 776 у красавіку, 1.549 у траўні, 707 у чэрвені, 899 у ліпені, 1.615 у жніўні, 3.172 у верасні, 2.089 ад пачатку кастрычніка;

Літва — 219 у студзені, 138 у лютым, 259 у сакавіку, 301 у красавіку, 211 у траўні, 128 у чэрвені, 221 у ліпені, 121 у жніўні, 201 у верасні, 272 ад пачатку кастрычніка.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС пачаўся ўвесну 2021 года.

Падзяліцца: