Жаночай партыі ў Беларусі “не было б роўных”, лічыць Лукашэнка, рэжым якога раней такую ліквідаваў

5 сакавіка, Позірк. Калі б у Беларусі была жаночая партыя, у яе “проста б сапернікаў не было”, “роўных проста б не было”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка ў Мінску на сустрэчы з актывам Беларускага саюза жанчын (БСЖ).
“Рыхтуючыся да гэтай сустрэчы, я думаў: а чаму вы да гэтага часу не сталі партыяй? — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Не-не, я вас не штурхаю да гэтага. Вы ведаеце маё стаўленне да партыйнага будаўніцтва: усё мусіць быць натуральна, усё мусіць саспець. Ніякіх там праўладных і іншых партыяў — партыі павінны выкрышталізоўвацца самі, калі мы сапраўды хочам, каб у будучыні ў нас былі сапраўдныя партыі”.
Заявіўшы пра патэнцыйную сілу жаночай партыі, ён адразу ж засумняваўся ў яе неабходнасці, паколькі, на яго думку, “людзі не вельмі ўспрымаюць партыі”. БСЖ, сцвярджае Лукашэнка, і так чыніць “каласальны ўплыў, удзельнічаючы ва ўсіх палітычных і іншых працэсах”.
Паводле слоў Лукашэнкі, “жаночы рух за параўнальна кароткі час узбуйнеў, стаў той сілай, з якой нельга не лічыцца”, а БСЖ “быў і застаецца адным са слупоў грамадзянскай супольнасці”.
Ён заявіў, што гатовы да “да адкрытай, сумленнай гутаркі”. “Вы ведаеце нашую сістэму ўлады: калі мы пра нешта дамовімся, гэта абавязкова будзе рэалізавана ў нашай краіне. Таму наша сустрэча, магчыма, па нейкіх пытаннях будзе вызначальнай”, — сказаў палітык.
Сустрэча адбылася напярэдадні Міжнароднага жаночага дня (8 сакавіка), які Лукашэнка лічыць “сапраўды ўсенародным” святам.
Трэба адзначыць, што ў Беларусі існавала партыя жанчын “Надзея”, створаная 28 красавіка 1994 года на базе прафсаюза работнікаў асветы. 11 кастрычніка 2007 года Вярхоўны суд яе ліквідаваў.
З 2020 года “праз турмы і несправядлівыя суды” прайшло мінімум 895 жанчын, і “рэпрэсіі не спыняюцца”, заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова 4 сакавіка пасля атрымання ў Вашынгтоне Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу (IWOC).
“У Беларусі няма закона аб прадухіленні дамашняга гвалту, маецца 88 забароненых прафесій для жанчын, а проста зараз мінімум 187 жанчын-палітзняволеных знаходзяцца ў турмах, дзе падвяргаюцца гвалту і катаванням за смеласць адстойваць сваю грамадзянскую пазіцыю”, — сказала яна.
“Самых адважных і непакорных з нас яны пасадзілі ў турмы: Марыю Калеснікаву, Галіну Дзербыш… Самых непрадказальных і стойкіх выгналі з краіны: Святлану Ціханоўскую, Святлану Алексіевіч… Самых асцярожных і адчайных з нас яны дагэтуль не могуць знайсці, бо мы паўсюль, у кожным горадзе і вёсцы Беларусі”, — дадала прадстаўніца кабінета.
Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што “не ваюе” з жанчынамі.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым 2025 года знізіўся на 5,1%, з пачатку года — на 7,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года знізіўся на 8,5% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа студзень і люты 2025 суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.117 спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі — удвая больш, чым за два месяцы 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 3 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах вырасла на 35%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за 12 месяцаў вырас на 13,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПагалоўе свіней за год зменшылася на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч дапускае магчымасць таго, што РФ уцягне Беларусь у вайнуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+