Пасля двухдзённай паўзы зноў зафіксаваныя спробы нелегальна трапіць з Беларусі ў ЕС

21 лістапада, Позірк. Два дні доўжыўся спакой на мяжы Беларусі і Еўрасаюза. 20 лістапада Польшча і Латвія зноў зафіксавалі спробы незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз аператыўных звестак іх памежных службаў.
Латвія паведаміла пра 16 спробаў, Польшча заявіла, што на яе мяжы з Беларуссю іх было “больш за 10“ (дакладная колькасць стане вядомая 22 лістапада). Падляскае аддзяленне памежнай службы асобна адрапартавала аб 4 спробах пранікнення з беларускай тэрыторыі. Заўважыўшы польскія патрулі, замежнікі адышлі “ўглыб Беларусі”.
Польшча не фіксавала спробаў пераходу на сваю тэрыторыю тры дні (17-19 лістапада), Латвія — два (18 і 19 лістапада).
Па-ранейшаму спакойна толькі на беларуска-літоўскім участку мяжы, дзе актыўнасць мігрантаў не назіраецца з 1 лістапада.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

- Грамадства
- ЭканомікаКрасавіцкая інфляцыя ў Беларусі была ў 6 разоў вышэйшай за расійскуюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ красавіку найбольш падаражэлі камунальныя паслугі, за чатыры месяцы 2026 года — перасылка лістоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы 2026 года МАЗ прадаў на рынку РФ на 11% менш новых грузавікоў, чым за той жа перыяд 2025-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


