Самыя папулярныя кірункі з мінскага аэрапорта — Масква, Санкт-Пецярбург, Стамбул, Дубай і Тбілісі

29 кастрычніка, Позірк. У пяцёрку найбольш папулярных кірункаў з нацыянальнага аэрапорта Мінск уваходзяць Масква, Санкт-Пецярбург, Стамбул, Дубай і Тбілісі, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 29 кастрычніка генеральны дырэктар аэрапорта Уладзімір Чаравухін.
Нягледзячы на “ўсе калатнечы, якія адбываюцца вакол Беларусі”, па названых маршрутах перавезена больш за ўсё пасажыраў. “Па гэтых напрамках загрузка паветраных суднаў складае каля 90%”, — падкрэсліў Чаравухін.
Кажучы пра “рэканструкцыю маёмаснага комплексу”, ён адзначыў, што сёлета выкананыя “работы па бягучым рамонце і добраўпарадкаванні прывакзальнай плошчы і прылеглых пад’язных шляхоў”.
“У цяперашні момант вядуцца працы па пашырэнні паркоўкі П-3. Плануем завяршыць працы ў студзені 2027 года, каб падысці да летняга сезона. Чакаецца атрыманне больш за 800 дадатковых парковачных месцаў”, — сказаў кіраўнік аэрапорта.
Паводле яго слоў, паркоўка будзе аўтаматызаваная: “Плануем ставіць новае абсталяванне, якое дазволіць бесперашкодна, паводле распазнавання нумароў аўтамабіляў, заязджаць і выязджаць, эканомячы пры гэтым час нашага пасажыра”.
Ён таксама паведаміў, што вядуцца працы па будаўніцтве чыгуначнай веткі ў аэрапорт: “Тое, што закладзена ў праектных рашэннях, — час у дарозе ад чыгуначнага вакзала да аэравакзала будзе складаць каля 30 хвілін. Гэта будзе хуткаснае чыгуначнае спалучэнне, без затораў. Людзі змогуць свабодна дабрацца да аэрапорта ў любы час, асабліва ў гадзіну пік, калі мы з вамі бачым, што адбываецца на дарогах і выехаць з горада ёсць пэўныя складанасці. У цяперашні момант мы вядзём карэкціроўку канцэпцыі, якая была распрацаваная пяць гадоў таму”.
Як адзначыў на прэс-канферэнцыі дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Ігар Голуб, сёння Беларусь забяспечвае аэранавігацыйнае абслугоўванне ў айчыннай паветранай прасторы 149 авіякампаніям з 34 дзяржаў.
“Інтэнсіўнасць палётаў у параўнанні з мінулым годам павялічылі авіякампаніі Казахстана, Пакістана, Турцыі, Егіпта і Узбекістана. Агульная колькасць палётаў замежных паветраных суднаў у паветранай прасторы павялічылася практычна на 30%”, — патлумачыў чыноўнік.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрэзідэнт рэгіянальнага кангрэса СЕ пра праблемы з дакументамі ў беларусаў за мяжой: Мы ведаем пра гэтую сітуацыю і ставімся да яе вельмі сур'ёзна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка



