Прадстаўнік Мінтранса: Вядуцца перамовы пра адкрыццё авіязносін паміж Беларуссю і ЗША

29 кастрычніка, Позірк. Сказаць, што пасля зняцця амерыканскіх санкцый з авіяцыйнай галіны Беларусі стала “зусім проста”, будзе “няправільна”, заявіў на прэс-канферэнцыі 29 кастрычніка дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Ігар Голуб.
Паводле яго слоў, “ужо сёння можна казаць пра новыя набыткі” — “папаўненне парку кампаніі “Белавія”. Акрамя таго, дадаў Голуб, “з’явіліся зрухі ў тэхнічным абслугоўванні гэтых самалётаў”.
Чыноўнік адзначыў, што ідуць перамовы пра “адкрыццё новых напрамкаў”. “Пытанне разглядаецца выключна ў станоўчым ключы. Чакаецца яшчэ большае нарошчванне ўзаемадзеяння, зняцце асобных абмежаванняў, адкрыццё авіязносін са Злучанымі Штатамі Амерыкі, якое ў нас стаіць у плане перспектывы”, — падкрэсліў Голуб.
Беларускі бок, сказаў ён, “будзе толькі вітаць”, калі працэс пойдзе “значна хутчэй”.
2 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля поўнамаштабнага расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну, ЗША ўвялі ў дачыненні да “Белавія” абмежаванні, якія датычацца экспарту прадукцыі авіяцыйнай галіны і ліцэнзавання пэўных самалётаў і запчастак.
9 жніўня 2023 года “Белавія” была ўключаная ў санкцыйныя спісы ЗША.
29 траўня 2024 года Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі пакінуў у сіле санкцыі Еўрасаюза, уведзеныя супраць “Белавія”, адхіліўшы адпаведны пазоў беларускай авіякампаніі.
4 лістапада 2025 года стала вядома, што Міністэрства фінансаў ЗША зняло санкцыі з “Белавія”. Абмежаванні ЕС застаюцца дзейнымі.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрэзідэнт рэгіянальнага кангрэса СЕ пра праблемы з дакументамі ў беларусаў за мяжой: Мы ведаем пра гэтую сітуацыю і ставімся да яе вельмі сур'ёзна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



