Пуцін і яго памагатыя павінны панесці адказнасць за кожную атаку — Ціханоўская пра гібель 13 чалавек на вакзале ў Дняпры

29 кастрычніка, Позірк. “Пуцін і яго памагатыя павінны панесці адказнасць за кожную атаку. Неабходна зрабіць больш жорсткімі санкцыі і даць Украіне сродкі супрацьпаветранай абароны, неабходныя для абароны яе народа“, — так адрэагавала Святлана Ціханоўская на ўдар расійскага дрона па чыгуначным вакзале ў Дняпры ўдзень 29 кастрычніка.
Паводле інфармацыі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, загінула 13 чалавек.
“У выніку расійскага тэрору сёння на чыгуначным вакзале ў Дняпры загінула сама меней 13 мірных жыхароў. Мае думкі — з ахвярамі і іх сем’ямі“, — напісала Ціханоўская ў Х, суправадзіўшы каментар фатаграфіямі Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях ва Украіне з месца трагедыі.
Апошнія месяцы армія РФ масава атакуе грамадзянскія аб’екты ва Украіне, што прыводзіць да шматлікіх ахвяр. Крэмль сцвярджае, што ўдары не наносяцца па мірным насельніцтве.
Эскалацыя тэрору адбываецца на фоне пастаянных заяў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб імкненні Расіі да міру.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрэзідэнт рэгіянальнага кангрэса СЕ пра праблемы з дакументамі ў беларусаў за мяжой: Мы ведаем пра гэтую сітуацыю і ставімся да яе вельмі сур'ёзна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЗлачынствы рэжыму Лукашэнкі ў кантэксце вайны РФ супраць Украіны патрабуюць прыцягнення да адказнасці — Халопіца на рэгіянальным кангрэсе СЕМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


