Мінск 14:41

Усе асноўныя валюты падаражэлі на таргах 29 кастрычніка

29 кастрычніка, Позірк. Усе асноўныя замежныя валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 кастрычніка 2026 года.

Курс долара вырас да 2,9462 рубля (+0,01%; +0,0004), расійскага рубля — да 3,6624 за 100 (+0,01%; +0,0002), юаня — да 4,4286 за 10 (+0,12%; +0,0055), еўра — да 3,2815 (+0,07%; +0,0024).

На мінулым працоўным тыдні (19-23 кастрычніка) курс долара знізіўся на 1,64% (з 2,995 да 2,946 рубля), юаня — на 1,46% (з 4,4845 да 4,4188 за 10), еўра — на 1,66% (з 3,3555 да 3,2997); расійскі рубель падаражэў на 1,30% (з 3,6127 да 3,6597 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за дзевяць месяцаў 2026 года вырас на 4,33% (з 2,9027 да 3,0285 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў. На першых пазіцыях Расія, дзе долар падаражэў на 7,93% (з 78,2267 да 84,4283 рубля), Украіна — на 5,84% (з 42,3878 да 44,8624 грыўны) і Малдова — на 5,75% (з 16,7925 да 17,7575 лея).

Менш вырасла каціроўка долара ў Латвіі, Літве, Эстоніі — на 3,48% (з 0,8511 да 0,8624 еўра), а таксама ў Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,4483 сома).

У верасні долар у Беларусі патаннеў на 0,37% — чацвёртае месца пасля Казахстана (-5,47%), Расіі (-1,37%) і Арменіі (-0,45%).

Падзяліцца: