Бяляцкі: То, што робіць Лукашэнка, — гэта “гандаль людзьмі”

29 кастрычніка, Позірк. Будучыня дэмакратычнай Беларусі залежыць ад выніку вайны Расіі супраць Украіны, заявіў старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ў інтэрв’ю Польскаму агенцтву друку (PAP).
Паводле яго, калі Украіна выстаіць у вайне і гіпатэтычна стане членам Еўрапейскага саюза, яна можа стаць прыкладам для Беларусі. На думку Бяляцкага, беларускае грамадства “змянілася і гатовае да дэмакратычных пераўтварэнняў”.
Праваабаронца звярнуў увагу, што частковае вызваленне палітвязняў не азначае спынення рэпрэсій: адначасова з вызваленнем адных людзей затрымліваюць і асуджаюць іншых.
“Тое, што робіць [Аляксандр] Лукашэнка, — гэта “гандаль людзьмі”: ён вызваляе вязняў сумлення ў абмен на адмену некаторых санкцый ці іншыя саступкі з боку ЗША, але пасля раўнда перамоваў саджае ў турму іншых”, — сказаў Бяляцкі (цытата з інтэрв’ю паводле Dzieje.pl).
Былы палітзняволены таксама заявіў, што не чакае добраахвотнага сыходу Лукашэнкі ад улады і лічыць немагчымымі яго перамовы з беларускімі дэмсіламі “пры яго жыцці”. Адначасова, на думку праваабаронцы, “змены ў Расіі, аслабленай вайной”, могуць стварыць для беларусаў магчымасці для дэмакратычных пераўтварэнняў.
Бяляцкі падкрэсліў важнасць працы беларускіх праваабарончых арганізацый і незалежных СМІ за мяжой, заклікаў краіны рэгіёна павялічыць дапамогу Украіне.
У траўні гэтага году Нобелеўскі лаўрэат заклікаў беларусаў за мяжой “не дапускаць унутраных сварак і падкрэсліў, што яны застаюцца адной сям’ёй”. Праваабаронца таксама падзякаваў арганізацыям і ініцыятывам, якія дапамагаюць беларусам у эміграцыі.
На 29 кастрычніка палітзняволенымі прызнаны 884 чалавекі.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЗлачынствы рэжыму Лукашэнкі ў кантэксце вайны РФ супраць Украіны патрабуюць прыцягнення да адказнасці — Халопіца на рэгіянальным кангрэсе СЕМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаНарыхтоўшчыкі завінаваціліся насельніцтву за малако амаль 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


