У Польшчы затрыманы падазраваны ў кантрабандзе цыгарэт, у яго аўтамабілі выяўленыя абломкі метэазонда

28 кастрычніка, Позірк. Аб выяўленні абломкаў метэазонду ў аўтамабілі, які перавозіў цыгарэты без польскіх акцызных марак коштам больш за 92,7 тыс. злотых (каля 23,4 тыс. долараў), паведаміла Памежная ахова Польшчы.
Паводле інфармацыі ведамства, у гміне Ясвілы Падляскага ваяводства (прыкладна 35 км ад мяжы з Беларуссю) памежнікі паспрабавалі спыніць аўтамабіль Skoda для праверкі. Кіроўца, як адзначаецца, праігнараваў сігналы і на вялікай хуткасці ўцёк. Супрацоўнікі пачалі пераслед.
Адзначаецца, што аўтамабіль быў спынены ў полі, кіроўца паспрабаваў уцячы. 29-гадовага грамадзяніна Польшчы затрымалі.
Метэазонды і паветраныя шары нярэдка выкарыстоўваюцца для дастаўкі кантрабандных цыгарэт з Беларусі ў суседнія краіны ЕС. Пры гэтым памежная служба не ўдакладніла паходжанне канфіскаваных у гэтым выпадку цыгарэт і не паведаміла, ці звязаны знойдзены метэазонд з іх перавозкай.
Затрыманаму прад’яўленыя абвінавачванні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, невыкананні патрабавання ўпаўнаважанай асобы аб спыненні транспартнага сродку, а таксама ў парушэннях, прадугледжаных падатковым крымінальным заканадаўствам і законам аб супрацьдзеянні падтрымцы агрэсіі супраць Украіны і абароне нацыянальнай бяспекі.
Мужчына ўзяты пад варту на тры месяцы.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаНарыхтоўшчыкі завінаваціліся насельніцтву за малако амаль 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы вырасла ў гадавым выражэнні на 1,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



