Сродкі анкахвораму медыяменеджару Канстанціну Залатых сабраны за кароткі час

29 кастрычніка, Позірк. Сабраны сродкі для дапамогі экс-дырэктару рэдакцыі газеты “Беларусы і рынак”, былому палітвязню Канстанціну Залатых, паведаміў 29 кастрычніка фонд салідарнасці BySol.
Цяпер сабрана 6.872 еўра, запытана было 4.500.
28 кастрычніка паведамлялася, што ў Залатых дыягнаставана анкалагічнае захворванне.
Лячэнне і неабходныя лекі ў Польшчы, паводле слоў менеджара, яму “даюць бясплатна“, таму ён прасіў дапамогі не на аплату медпаслуг: “Праблема ў тым, што зараз праз хваробу, шпіталізацыю і пастаянныя абследаванні я не магу паўнавартасна забяспечваць сям’ю. Пасля зняволення, вымушанага пераезду і ўсяго перажытага ў нас практычна не засталося грошай. Кожны месяц трэба плаціць за кватэру, купляць прадукты і пакрываць паўсядзённыя выдаткі сям’і”.
З запытанай сумы 3 тыс. еўра планавалася накіраваць на аплату арэнды жылля і камунальных плацяжоў, 900 — на пакрыццё паездак на дыягностыку і меркаваную аперацыю ў Вроцлаў, 600 — на набыццё прадуктаў, неабходныя бытавыя выдаткі і іншыя выдаткі сям’і цягам трох месяцаў.
У пачатку траўня запытаныя для захварэлай на рак музыкі, кіраўніка “Вольнага хор” Галіны Казіміраўскай 8,5 тыс. еўра былі ахвяраваныя за суткі. У канцы верасня яна паведаміла, што ачуняла.

- Грамадства, Палітыка"Белавія" губляе "велізарныя сумы" праз удары ўкраінскіх БПЛА па аб'ектах у РФ — прадстаўніца кампанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

