Жыхар Горацкага раёна выратаваў на пажары двух малалетніх дзяцей

21 лістапада, Позірк. Жыхар Горацкага раёна (Магілёўская вобласць) выратаваў двух малалетніх дзяцей на пажары ў аграгарадку Аўсянка, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У відэа МНС мужчына прадстаўлены як Сяргей Шындзікаў. Адзначаецца, што да прыбыцця падраздзяленняў ведамства ён стаў сведкам пажару ў суседнім доме, адкуль вынес двухгадовую дзяўчынку і трохгадовага хлопчыка.
Пасля агляду медыкамі дзеці былі шпіталізаваныя.
Паведамляецца, што работнікі МНС аператыўна ліквідавалі пажар. На месцы здарэння працавалі чатыры адзінкі тэхнікі міністэрства.
За мінулыя суткі (з 6:00 20 лістапада да 6:00 21 лістапада) на пажарах у Беларусі загінула 7 чалавек, яшчэ адзін траўмаваны, вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле даных ведамства, у краіне за гэты час адбылося 19 надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару.
Ад пачатку 2025 года ад агню ў Беларусі загінула 457 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей (за аналагічны перыяд 2024-га — 449 і 11 адпаведна). Усяго ў гэтым годзе адбылося 5.696 пажараў (5.449).

- Бяспека, Грамадства
- ГрамадстваПадазраваны ў нападзе на сталічную ювелірную краму быў затрыманы ў аўтобусе на шляху ў Санкт-ПецярбургМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


