Латушка: Лукашэнка два гады планамерна рыхтаваўся да вайны
6 сакавіка, Позірк. “У Беларусі не абвешчана ваеннае становішча, але дыктатар ужо два гады планамерна рыхтаваўся да вайны”, — такім чынам намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка адрэагаваў на падпісанне Аляксандрам Лукашэнкам указа “Аб пераводзе дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на працу ва ўмовах ваеннага часу”.
“Хто-небудзь верыць, што Лукашэнка не падтрымае новы этап вайны з тэрыторыі Беларусі ў патрэбны для Крамля момант?” — напісаў палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Згаданы ўказ быў падпісаны 4 сакавіка. Яго тэкст дагэтуль не апублікаваны.
У дзень падпісання прэс-служба Лукашэнка паведаміла, што дакумент “удасканальвае парадак пераводу дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з працы ва ўмовах мірнага часу на ваенны, забеспячэння іх узгодненага і эфектыўнага ўзаемадзеяння пры ўзнікненні пагроз нацыянальнай бяспецы з улікам змянення ваенна-палітычных умоў”.
Указам “вызначана кола дзяржаўных органаў, на якія распаўсюджваецца яго дзеянне, у тым ліку яно дапоўнена Усебеларускім народным сходам, палатамі Нацыянальнага сходу, Канстытуцыйным і Вярхоўным судамі”, а таксама прадугледжана магчымасць “надання пры ўвядзенні ваеннага становішча кіраўнікам асобных дзяржаўных органаў і шэрага арганізацый воінскіх званняў”.
“Выданне ўказа дасць магчымасць забяспечыць сістэмнае і бесперабойнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату ў перыяд нарастання ваеннай пагрозы і ў ваенны час”, — паведамілі ў прэс-службе.
Улады ў Мінску рэгулярна абвінавачваюць краіны Захаду ў агрэсіўных намерах у дачыненні да Беларусі, але ніводнага доказу гэтаму дагэтуль не прадстаўлена.
У той жа час Лукашэнка адкрыта падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, перыядычна пагражае “імгненна” прымяніць расійскую ядзерную зброю ў выпадку “нападу” на Беларусь, надаў тэрыторыю краіны для баевікоў расійскай ваеннай кампаніі “Вагнер”, якія, як ён заявіў летась у ліпені, нібыта рвуцца “схадзіць на экскурсію” ў Польшчу — Варшаву і Жэшуў (праз гэты польскі горад Украіне пастаўляецца частка заходняй зброі і ваеннай тэхнікі).
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаВынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з пачатку лютага Польшча не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспартавана 1 млн кубаметраў піламатэрыялаў — кіраўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства