Мінск 09:39

Долар, юань і еўра патаннелі на таргах БВФБ 6 сакавіка

Крыніца: unsplash.com / Omid Armin

6 сакавіка, Позірк. Амерыканская, кітайская, а таксама агульная еўрапейская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 6 сакавіка.

Курс долара знізіўся да 3,2085 рубля (-0,0197, -0,61%), юаня — да 4,4403 за 10 (-0,0289, -0,65%), еўра — да 3,485 рубля (-0 ,0136, -0,39%).

Расійскі рубель падаражэў да 3,5519 рубля за 100 (+0,016, +0,45%).

На мінулым працоўным тыдні (26 лютага — 1 сакавіка) курс долара знізіўся на 0,52% (з 3,2451 да 3,2281), юаня — на 0,47% (з 4,489 да 4,4677 за 10), еўра — на 0,31% (з 3,5098 да 3,499); расійскі рубель падаражэў на 1,38% (з 3,4881 да 3,5361 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца).

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: