У 2023 годзе рэзідэнты Турцыі ў 2,7 разы павялічылі суму здзелак на беларускай таварнай біржы

7 сакавіка, Позірк. Па выніках 2023 года рэзідэнты Турцыі ў 2,7 раза павялічылі суму здзелак на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ), колькасць турэцкіх кампаній, акрэдытаваных для ўдзелу ў біржавых таргах, вырасла да 70 (з 32 у 2022-м), паведаміў начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандр Башлій у выступленні на беларуска-турэцкім бізнес-форуме.
Найбольшым попытам у турэцкіх суб’ектаў гаспадарання карысталася, паводле яго слоў, прадукцыя дрэваапрацоўкі і лом металаў, якія забяспечылі звыш 90% біржавога тавараабароту дзвюх краін у 2023 годзе. На імпарт прыйшлося каля 2% ад агульнага аб’ёму здзелак. У асноўным гэта пастаўкі віскознай пражы для беларускіх прадпрыемстваў тэкстыльнай прамысловасці.
“Цяпер таварная структура здзелак, якія заключаюцца турэцкімі кампаніямі, слаба дыверсіфікаваная. Па сутнасці, гэта піламатэрыялы, адходы металаў і тэкстыльная сыравіна, што, натуральна, недастаткова, каб у поўнай меры раскрыць патэнцыял біржавога гандлю паміж нашымі краінамі”, — адзначыў прадстаўнік біржы.
Башлій дадаў, што беларускі бок “зацікаўлены ў прыходзе на біржу прадстаўнікоў бізнесу з іншых сфер”. “Напрыклад, у сегменце АПК мэтазгодна папрацаваць па пастаўках у Турцыю беларускіх раслінных алеяў, сухога малака, бураковага жому і меласы. Калі казаць пра імпарт, то ў Беларусі будуць адназначна запатрабаваныя запчасткі і камплектуючыя для аўтамабіляў і тэхнікі, а таксама прамысловае абсталяванне”, — адзначыў ён.
26 лютага Аляксандр Лукашэнка, віншуючы прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана з 70-годдзем, выказаў надзею на “хуткую сустрэчу, якая, безумоўна, адкрые новую старонку ў адносінах Мінска і Анкары”.
27 лістапада 2023 года на нарадзе з прэм’ер-міністрам і членамі ўрада Лукашэнка заявіў, што Турцыя гатовая да перамоваў з Беларуссю, і анансаваў спачатку паездку ў гэтую краіну прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі. “Рыхтуецца і мой візіт. Але перш чым я паеду туды, пажадана, каб глеба была падрыхтаваная і былі напрацоўкі пэўных пытанняў”, — сказаў ён.
Кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік, які з’яўляецца сустаршынёй міжурадавай эканамічнай камісіі, у рамках візіту ў Анкару 7 лістапада 2023 года абмеркаваў з турэцкім калегам Хаканам Фіданам “блок двухбаковых пытанняў”. На раніцу таго дня была запланаваная супольная прэс-канферэнцыя міністраў, якая з невядомай прычыны была адмененая.
Апошні раз Лукашэнка і Эрдаган, які займае пасаду з 2014 года (да таго 11 гадоў быў прэм’ер-міністрам, пасля гэтая пасада была скасаваная, а функцыі кіраўніка ўрада перададзеныя прэзідэнту) сустракаліся 13 кастрычніка 2022-га ў Астане на саміце нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі. На наступны дзень у інтэрв’ю амерыканскаму тэлеканалу NBC Лукашэнка анансаваў візіт у Анкару “найбліжэйшым часам”.
Віншуючы Эрдагана з перамогай на выбарах 28 траўня 2023 года, Лукашэнка адзначыў, што “разлічвае на хуткую сустрэчу з прэзідэнтам Турцыі ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі ў кастрычніку 2022 года ў Астане”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 31 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаУкраінскі праект "Хачу жыць" апублікаваў спіс дэзерціраў з расійскага войска, сярод іх тры беларусыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаШэсць банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС у кастрычніку на 43% перавышае паказчык гадавой даўнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства



