Гарбунова абмеркавала з супрацоўнікамі Дзярждэпу ЗША “крытычную сітуацыю” з палітвязнямі

7 сакавіка, Позірк. “Крытычную сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі” абмеркавала прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Вольга Гарбунова з прадстаўнікамі Дзярждэпартамента ЗША.
Як адзначаецца ў тэлеграм-канале АПК, Гарбунова паінфармавала памочніка дзяржсакратара па справах Еўропы і Еўразіі Джэймса О’Браэна, яго намесніка Крыстафера Сміта, прадстаўнікоў Бюро па дэмакратыі, правах чалавека і працы Элісан Піцерс, Фарху Тахір і Дэвіда Машыніста аб “як мінімум пяці вядомых грамадству смерцях палітвязняў у месцах несвабоды”, распавяла пра “наўмысную ізаляцыю палітзняволеных ад знешняга свету, адсутнасць любой інфармацыі аб некаторых з іх”.
Акрамя гэтага, як заяўляецца, на сустрэчы ўзнімаліся пытанні “дыскрымінацыйных умоваў утрымання палітзняволеных (адсутнасць сродкаў гігіены, “жоўтыя біркі”, жорсткія і зневажальныя праверкі, забарона на перадачу лекаў і вітамінаў і інш.) і стану палітзняволеных сталага веку, з захворваннямі рознай ступені цяжкасці, наступствах і рызыках для іх ва ўмовах недастатковай медычнай дапамогі”.
“Нам неабходная падтрымка на такім высокім узроўні, каб у выніку адшукаць магчымасці для вызвалення людзей з турмаў, у тым ліку па гуманітарных падставах”, — падкрэсліла Гарбунова.
Яна паведаміла амерыканскаму боку пра гуманітарны спіс палітзняволеных, складзены праваабаронцамі.
Сустрэча з прадстаўнікамі Дзярждэпартаменту, паводле словаў Гарбуновай, “была прысвечаная выключна тэме палітзняволеных і рэпрэсій і магчымым дзеянням дэмакратычных сіл Беларусі і міжнароднай супольнасці”.
“Я падзякавала амерыканскім партнёрам за ўвагу да гэтай прыярытэтнай для нас праблемы, у тым ліку ў межах Стратэгічнага дыялогу “Беларусь — ЗША”, праца па якім працягваецца і зараз. Я заклікала Дзярждэпартамент даведацца, дзе і ў якім стане зараз знаходзіцца лаўрэатка яго прэміі IWOC Марыя Калеснікава, пра якую ўжо больш за год няма ніякіх звестак, і дамагчыся допуску да яе адвакатаў”, — адзначыла прадстаўніца АПК.
4 сакавіка Гарбунова атрымала міжнародную жаночую прэмію за адвагу (IWOC) з рук дзяржсакратара Злучаных Штатаў Энтані Блінкена і першай лэдзі ЗША Джыл Байдэн. Цырымонія прайшла ў Вашынгтоне.
- Палітыка
- ПалітыкаУ метадычках да 3 ліпеня ідэолагі назвалі Лукашэнку “найбольш дзейсным, найбольш паслядоўным і найбольш паспяховым абаронцам незалежнасці" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка