“Кіберпартызаны” паведамілі пра ўзлом сайта праўладнага аб’яднання ДТСААФ
10 сакавіка, Позірк. Аб узломе сайта рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь” (ДТСААФ) паведаміла група ананімных хакераў “Кіберпартызаны”.
На галоўнай старонцы сайта было размешчана віншаванне палку Каліноўскага з двухгоддзем стварэння. “Мы ўпэўненыя, то полк стане асновай войска свабоднай Беларусі — такой, якой яна павінна быць у незалежнай краіне”, — гаворыцца ў заяве “Кіберпартызан” з нагоды ўзлому.
Зараз сайт ДТСААФ недаступны.
ДТСААФ узначальвае 72-гадовы Іван Дырман — намеснік міністра абароны па ўзбраенні ў 2004—2012 гадах. 9 кастрычніка 2023 года Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў яго ордэнам Працоўнай славы — за “шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабістыя заслугі ў сферы дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці, умацаванні правапарадку і абараназдольнасці дзяржавы”.
24 лютага, за дзень асноўнага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы, у Мінску была ўзламаная сетка публічных экранаў, на якіх з’явіўся відэазапіс звароту Святланы Ціханоўскай з нагоды гэтай кампаніі. Адказнасць узяло на сябе аб’яднанне былых сілавікоў BelPol.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства