Армяне заслугоўваюць свабоднай, дэмакратычнай будучыні ў Еўропе — Ціханоўская

5 красавіка, Позірк. Армяне заслугоўваюць “свабоднай, дэмакратычнай і мірнай будучыні ў Еўропе”, заявіла Святлана Ціханоўская, віншуючы народ гэтай краіны з “гістарычным крокам” на шляху да еўраінтэграцыі.
“З падпісаннем прэзідэнтам Арменіі Ваагнам Хачатуранам закона аб пачатку працэсу ўступлення Арменіі ў ЕС, ужо прынятага парламентам, пачынаецца новы раздзел”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
4 красавіка Хачатуран падпісаў закон “Аб пачатку працэсу ўступлення Рэспублікі Арменія ў Еўрапейскі саюз”. За дзень да гэтага кіраўнік МЗС Арарат Мірзаян накіраваў свайму расійскаму калегу Сяргею Лаўрову пасланне да 33-годдзя ўсталяванне дыпламатычных стасункаў паміж краінамі, у якім заявіў, што Ерэван арыентуецца на “доўгатэрміновую ўзаемавыгадную супрацу” з Масквой у “палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах” і скіраваны на “працяг і пашырэнне змястоўнага дыялогу”.
12 лютага парламент Арменіі прыняў законапраект пра пачатак уступлення ў ЕС. Ініцыятарам законапраекта была грамадзянская ініцыятыва “Платформа дэмакратычных сіл”. За два месяцы яна сабрала 60 тыс. подпісаў прыхільнікаў адпаведнай ідэі, неабходных, каб вынесці дакумент на разгляд Народнага сходу.
9 студзеня законапраект ухваліў урад Арменіі.
Стасункі Арменіі з асобнымі членамі інтэграцыйных утварэнняў на постсавецкай прасторы пачалі астываць з канца 2020 года на фоне карабахскага канфлікту. Пасля другой вострай фазы ў верасні 2023 года ён завяршыўся скасаваннем самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі, якую ў тым ліку ў ваенным плане падтрымліваў Ерэван, і пераходам рэгіёну пад кантроль Азербайджана.
Арменія, незадаволеная адсутнасцю падтрымкі з боку АДКБ, афіцыйна замарозіла, а фактычна спыніла ўдзел у гэтым ваенна-палітычным блоку (31 сакавіка 2025 года МЗС пацвердзіла, што не мае намеру ўдзельнічаць у фінансаванні дзейнасці арганізацыі). Адначасова Ерэван стаў сігналізаваць пра гатоўнасць да збліжэння з Еўрасаюзам.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


