Латушка абмеркаваў з віцэ-маршалам Сената Польшчы падтрымку беларускіх незалежных СМІ

10 сакавіка, Позірк. Аб правядзенні ў Сенаце Польшчы слуханняў аб адказнасці Аляксандра Лукашэнкі і ягонага рэжыму за злачынствы супраць супраць чалавечнасці дамовіліся на сустрэчы ў Варшаве кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка і віцэ-маршал верхняй палаты парламента Міхал Камінскі.
Латушка адзначыў важнасць працягу фінансавай падтрымкі тэлеканала “Белсат” “як ключавога СМІ, які даносіць аб’ектыўную інфармацыю аб рэальнай сітуацыі ў Беларусі, паведамляецца ў яго тэлеграм-канале.
Камінскі “пагадзіўся падтрымаць падчас сваіх сустрэч падыход аб важнасці далейшай падтрымкі тэлеканала і незалежных беларускіх СМІ ў цэлым”.
У сувязі з прынятай Сеймам Польшчы рэзалюцыяй з прапановай у адрас Еўракамісіі забараніць імпарт харчовых тавараў з РФ і Беларусі кіраўнік НАУ ініцыяваў абмеркаванне “пытання значнага росту экспарту ў Беларусь з Польшчы тавараў у 2023 годзе, што звязана з неэфектыўнай санкцыйнай палітыкай ЕС у дачыненні да Расіі і рэжыму Лукашэнку, якая стварыла перадумовы і ўмовы для свабоднага абыходу ўведзеных санкцыяў ЕС за агрэсію супраць Украіны”.
Таксама беларускі палітык адзначыў важнасць падтрымкі беларускага таварыства з боку Польшчы ў сувязі з закрыццём пунктаў пропуску на мяжы Беларусі з Літвой.
“Не перастану падтрымліваць беларускае грамадства, якое імкнецца да дэмакратыі і свабоды. Можаце разглядаць мяне ў якасці вашага пастаяннага саюзніка”, — заявіў Камінскі.
Гл. таксама:
Бюджэт “Белсата” скароціцца амаль удвая — дырэктар тэлеканала
Сейм Польшчы заклікаў увесці эмбарга на ўвоз у ЕС харчавання і сельгаспрадукцыі з Беларусі
Пагранслужбы Беларусі і Літвы фіксуюць рост колькасці фур на двух астатніх пунктах пропуску

- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПад санкцыямі ЗША застаюцца пяць самалётаў і адзін верталёт з беларускай рэгістрацыяйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларускі праваабаронца Кісляк не можа атрымаць у Грузіі новае часовае пасведчанне асобы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ рамках "канцэпцыі рэфармавання медыя ў новай Беларусі" прапануецца ліквідаваць Мінінфарм, стварыць грамадскае вяшчаннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка