Ютубер, пра затрыманне якога паведаміла МУС, — палітвязень Ігнацюк, заяўляюць праваабаронцы

11 сакавіка, Позірк. Падазраваны ў “вымагальніцтве” і “экстрэмізме” ўладальнік ютуб-канала з Пінскага раёна (Брэсцкая вобласць), пра затрыманне якога МУС паведаміла 11 сакавіка, — гэта прызнаны палітвязнем блогер Аляксандр Ігнацюк, які знаходзіцца ў следчым ізалятары з ліпеня 2023 года, заяўляе праваабарончы сайт “Брэсцкая Вясна”.
Згодна са звесткамі праваабаронцаў, Ігнацюк быў затрыманы паводле арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Да 2003 года мужчына выдаваў незалежную рэгіянальную газету “Вячэрні Столін”, затым быў рэдактарам сайта “Пра Столін”.
У каментарыі МУС 11 сакавіка не называецца імя затрыманага. Адзначаецца, што гэта 52-гадовы жыхар Пінскага раёна, “раней судзімы за абразу прадстаўніка ўлады”.
Начальнік аддзела 6-га ўпраўлення ГУБАЗіК Павел Кухнавец заявіў, што мужчына, “з’яўляючыся ўладальнікам ютуб-канала, сістэматычна займаўся вымагальніцтвам у прадпрымальнікаў, пагражаючы іх абгаварыць”.
“Ён цынічна выкарыстоўваў ілжывую інфармацыю пра бізнесменаў, афармляючы яе ў выглядзе паўнавартасных відэаматэрыялаў, і, пагражаючы іх публікацыяй, змушаў ахвяр выплачваць грошы і аддаваць каштоўнасці. Ад дзеянняў вымагальніка пацярпелі трое жыхароў Столінскага раёна”, — сцвярджае прадстаўнік МУС.
Кухнавец таксама заявіў, што затрыманы “актыўна садзейнічаў экстрэмісцкай дзейнасці адпаведнага тэлеграм-канала, адміністратары якога знаходзяцца за мяжой”. “Ён сістэматычна праводзіў дыскрэдытацыю, збор кампраметуючай інфармацыі пра дзяржаўныя органы ўлады, спрабаваў працаўладкавацца ў экстрэмісцкія інтэрнэт-крыніцы”, — сказаў ён.
Распачатыя крымінальныя справы “за вымагальніцтва, паклёп у дачыненні да прэзідэнта, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”.


- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала краіны Паўночнай Еўропы і Балтыі ціснуць на рэжым Лукашэнкі да сістэмных змен у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прадстаўнікамі Еўракамісіі і ЕСЗД падтрымку для беларусаў і санкцыі для рэжымуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь пяты месяц запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаДля вызваленых палітвязняў сабрана амаль 97 тыс. еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка